Пленарная нарада педагогаў раёна 26 жніўня пачалася з прадстаўлення маладых настаўнікаў. Іх—24, у большасці гэта ўраджэнцы Міёршчыны. Асабліва значнае папаўненне атрымае Папшулёўская базавая школа-сад, маладыя настаўнікі пачнуць самастойную працоўную дзейнасць у Дворным Сяле, Слабадзе, Новым Пагосце, Дзісне і райцэнтры, іншых населеных пунктах, у дзіцячых садах. З наказам да іх зрабіць усё, каб вырасціць з вучняў дастойных людзей, звярнуўся начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Д. У. Радзіхоўскі.
Распараджэннем старшыні райвыканкама галоўным архітэктарам раёна прызначана Жанна Дзмітрыеўна Падаляка, якая займала пасаду начальніка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро пры Міёрскім райвыканкаме”.
На пасяджэнні райвыканкама 27 жніўня асноўным пытаннем парадку дня было “Аб стане медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна, выкананні дзяржаўных праграм па ўмацаванню здароўя грамадзян”. Галоўны ўрач ЦРБ А. Ф. Сівая адзначыла станоўчую тэндэнцыю па памяншэнню смяротнасці насельніцтва на 11,2%. Сярэдняя працягласць жыцця сёлета павялічылася на 4,2%.
Жанчына-матэматык... Ва ўяўленні з’яўляецца вобраз сур’ёзнай дамы ў дзелавой вопратцы са скупой усмешкай на твары і строгім позіркам. Аднак настаўніца матэматыкі Слава Пятроўна Туча зусім не адпавядае такому апісанню. Па знешняму выгляду ўвогуле цяжка сказаць, хто па прафесіі гэтая жанчына. Яна шчыра ўсміхаецца, а вочы так і свецяцца дабрынёй, здаецца, нібыта перад табою добразычлівая казачная гераіня сталага ўзросту, якая дапаможа пераадолець цяжкасці і дасць мудрую параду.
Да 17 верасня будзе дзейнічаць тэлефонная лінія 8-902-101-3333 добраахвотных ахвяраванняў “Захавай жыццё” па збору сродкаў у падтрымку дзяцей з Віцебскага Дома дзіцяці. Па гэтаму нумару ўжо паступілі сотні званкоў, аднак гэта значна менш у параўнанні з падобнымі мерапрыемствамі ў іншых рэгіёнах.
Жнівеньскім ранкам застаць дома сям’ю Баўтотаў у поўным зборы не ўдалося. Старэйшы сын Андрэй знаходзіўся ў Віцебску. Ён заклапочаны паступленнем на вучобу, вырашаў свае пытанні самастойна, разлічваючы толькі на сябе. Яго брат 14-гадовы Максім таксама не бавіў час дарэмна, хаця многія равеснікі выкарыстоўваюць школьныя канікулы выключна дзеля адпачынку. Ён жа напружана працаваў увесь дзень на калгасным збожжатаку...
На паляўнічых угоддзях ААТ “Абстэрна” з 1 па 30 верасня доўжыцца трафейнае і селекцыйнае паляванне на лася на працягу сутак ружэйным спосабам з падыходу, з засады, прыманкай. Праходзіць яно адпаведна правілам вядзення гаспадаркі.
Кожная маці падлетка бачыць будучыню свайго дзіцяці паспяховай, жыццё—у дабрабыце. Але ж выгляд непаўналетніх са шклянкай ці бутэлькай піва ў руках, з цыгарэтай у зубах не заўсёды насцярожвае бацькоў, што такімі ж могуць быць іх сын ці дачка, што алкаголь можа разбурыць не толькі іх шчаслівую будучыню, але і здароўе.
Педагагічны калектыў Міёрскай СШ №3 імкнецца дасягнуць новай якасці адукацыі, стварыць псіхалагічна-камфортнае асяроддзе, якое дазваляе максімальна рэалізаваць магчымасці ўсіх вучняў, і сфарміраваць асобу, здольную да пастаяннага развіцця.