Вялікую цікавасць сярод чытачоў “Народнай газеты” выклікаў праект “7 цудаў Беларусі”. У яго рамках мы расказалі пра ўнікальныя асаблівасці кожнага раёна краіны, у тым ліку Міёрскага.
Праект “7 цудаў Беларусі” мы плануем завяршыць маштабным галасаваннем па ўсёй краіне. У шэраг фіналістаў, якія стануць прадметамі абмеркавання і выбару, маюць усе шанцы ўвайсці помнікі архітэктуры, прыроды, вядомыя людзі—ураджэнцы вашага раёна.
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Міёрскаму раёну Мікалай Вячаслававіч Лакотка 21 снежня з 10 да 12 гадзін дзяжурыць ля тэлефона 4-13-58. Ён адкажа на пытанні ўплаты падаткаў фізічнымі асобамі сёлета, праінфармуе аб змяненнях падатковага заканадаўства на 2011 год.
Набліжаюцца Каляды і Новы год, любімыя святы не толькі для дзяцей, але і дарослых. Ужо цяпер неабходна паклапаціцца пра стварэнне казачнага настрою. Паўсюдна павінны радаваць вока рознакаляровыя гірлянды, бліскучая мішура, зелень хвоі.
У канцы лістапада наша краіна адзначала 80-ыя ўгодкі рыцара слова і самаадданага сына беларускай зямлі, празаіка, драматурга, сцэнарыста і публіцыста Уладзіміра Караткевіча.
У раённай дзіцячай бібліятэцы таксама прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Шмат сабралася чытачоў на літаратурна-культурную вандроўку па мясцінах жыцця і творчасці пісьменніка пад назвай “На спатканне да славутага песняра”.
Нядаўна дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі, а члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адобрылі беларуска-польскі міжурадавы дагавор аб правілах прыгранічнага руху. У парламенце адзначаюць: уступленне пагаднення ў сілу — гэта пытанне некалькіх месяцаў. Намміністра замежных спраў Валерый Варанецкі падкрэслівае: аналагічныя пагадненні з Літвой і Латвіяй таксама могуць быць ратыфікаваны ў хуткім часе.
Людзям пажылога ўзросту неабходна звяртаць увагу на стыль свайго жыцця, узяўшы за арыенцір тры асноўныя напрамкі: правільная, нізкакаларыйная дыета; адпаведны фізічны рэжым; самаўстаноўка на поспех. Ешце фрукты і агародніну
У харчаванні павінна быць шмат лёгказасваяльнай ежы, асабліва сырой агародніны і фруктаў. У ліку найбольш пажыўных прадуктаў: яблыкі, морква, бананы, чай з ліпы і шыпшыны, чарніцы, часнок, рыба марская, фтарыраваная вада, мёд, арэхі, інжыр.
Аддзяленне “Белаграпрамбанка” аказвае ўсебаковую, а галоўнае—пастаянную падтрымку арганізацыям аграпрамысловага комплексу. Мы імкнёмся не проста максімальна задаволіць патрэбы кліентаў у фінансавых сродках, але і садзейнічаем больш хуткім узаемаразлікам паміж імі. Пры гэтым крэдытныя ўкладанні сёлета павялічыліся на 19,7 млрд. рублёў і дасягнулі 129,1 мільярда, у гэтай суме доля арганізацый АПК займае каля 80%.
Усе сельгаскааператывы раёна пераўтвораны ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Большасць іх захавала назвы, якія раней мелі СВК, за выключэннем дзвюх гаспадарак: “Чаромушкі-агра” перайменаваны ў “Дрыгучы”, а “Узмёнскі” ва “Узмёнскі край”. Кіруюць адкрытымі акцыянернымі таварыствамі дырэктары (СВК узначальвалі старшыні).
Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы і вытворчыя ўнітарныя прадпрыемствы камунальнай уласнасці, якія займаюцца сельгасвытворчасцю, арганізацыйна-прававую форму не змянілі.