Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Зіма, як і кожная пара года, мае сваю непаўторную адметнасць і прыгажосць. Лясы і палі прыбраліся ў белыя ўборы, ля дамоў выраслі вялізныя гурбы, а на вокнах з’явіліся цудоўныя ўзоры. Ствараецца ўражанне, быццам сама чараўніца-зіма адправіла нас у казку. Адчуць і ўбачыць гэту казачную атмасферу імкнуцца выхаванцы нашай дашкольнай групы падчас заняткаў і адпачынку на свежым паветры. Гульнёвая пляцоўка ля садка на нейкі час ператварылася ў сапраўдны горад майстроў. Дзеткі старанна ўзводзяць снежныя крэпасці і замкі, лепяць снегавікоў.
31 студзеня начальнік аддзела ўнутраных спраў Уладзімір Мікалаевіч Барадулін будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях у памяшканні Узмёнскага селськага Савета. Звяртайцеся з 13 да 15 гадзін.
Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты санаторыяў “Рассвет-Любань”, “Сасновы бор”, “Радон”, “Парэчча”, “Случ”, “Сонейка” і “Налібоцкая пушча” сабраліся 25 студзеня ў нашай “Расінцы”, каб вызначыцца са шляхамі зніжэння спажывання паліва-энергетычных рэсурсаў. Напачатку адбылася экскурсія, якую правёў генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” І. Ф. Аверчанка. Першым аб’ектам наведвання стала станцыя абезжалезвання вады. Яна дзейнічае ў аўтаматычным рэжыме і дазваляе ў дзесяткі разоў зменшыць утрыманне не толькі жалеза, але і кальцыю, іншых элементаў, якія потым асаджаюцца ў катлах і трубах, пагаршаючы цеплааддачу.
Точно нельзя назвать дату возникновения доброй традиции — вечера встречи с выпускниками. Каждый год вот уже десятилетия спешат на закате дня в первую субботу февраля в ставшие родными за время учёбы кабинеты и актовые залы бывшие ученики, а теперь студенты и взрослые, состоявшиеся мужчины и женщины. В воспоминаниях накатывает ностальгия шумных переменок, весёлых походов, школьной дружбы, первой симпатии или даже любви.
ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР Міхаіл Мясніковіч паставіў задачу павялічыць вытворчасць і долю экспарту прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і знізіць продажы паўфабрыкатаў і сыравіны.
ххх
САВЕТ Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па правядзенню ў краіне Міжнароднага года лясоў.
У чацвер, 20 студзеня, прайшоў дзень інфармавання ў Дзісне. Прынялі ўдзел у ім намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая, кіраўнік дзяржкантролю вобласці Васіль Міхайлавіч Максімаў, намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава і старшыня гарсавета Вольга Аляксандраўна Мароз. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася азнаямленне насельніцтва з планамі першага года новай пяцігодкі, з задачамі, якія былі вызначаны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.
У раённай газеце за 11 студзеня 2011 года ў артыкуле “Хочаце займацца рамяством?” названы віды работ, якія адносяцца да рамесніцкай дзейнасці.У адпаведнасці з указам №570 пералік відаў рамесніцкай дзейнасці пашырыўся. У яго дадаткова ўключаны выраб прадметаў (рэчаў) для асабістых (бытавых) патрэб.
У тым, што натрапіў на жыццёвы шлях правільна—Сяргей Сяргеевіч перакананы адназначна. З першых дзён работы ў міліцыі ён падсвядома адчуў, што гэта яго, што гэта якраз тое, да чаго душа ляжыць.
Чаму адразу пасля школы не вызначыўся з такім выбарам? Не сутыкаўся з міліцэйскай прафесіяй, а таму і ведаў пра яе няшмат. Аднак не шкадуе, што набыў спецыяльнасць тэхніка-механіка ў Маладзечанскім політэхнікуме, што папрацаваў спачатку на камбікормавым заводзе, а потым у «Сельгасхіміі».
22 студзеня ў Шуміліне традыцыйна праводзіўся турнір па валейболу, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка. Удзельнічалі ў ім каманды дзяўчат 1996-1997 гадоў нараджэння, у тым ліку і з нашага раёна. Гонар Міёршчыны абаранялі вучаніцы сярэдніх школ райцэнтра Таня Арсоба (капітан), Іра Грыгор’ева, Дзіяна Дудалева, Паліна Паршута, Віка Конах, Вера Заяц, Юля Пахірка, і Дзісенскай СШ, якія займаюцца валейболам У Вячаслава Казіміравіча Булаўскага—Вераніка Капцюг, Аня Сіцько і Насця Шастакова.