Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб зацвярджэнні рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый АПК, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. У Беларусі адзначаны самы вялікі ў СНД рост рознічнага тавараабароту — на 17,5%, калі ў сярэднім ён вырас на 5,6%. ххх Беларусь увайшла ў тройку лідэраў у СНД па росту валавога ўнутранага прадукта ў 2010 годзе. Найбольшы рост ВУП зафіксаваны ва Узбекістане — 8,5%, другое месца заняў Туркменістан — 8%, у Беларусі гэты паказчык склаў 7,6%. А ў сярэднім рост 4,5%.
Калі з’язджаюцца да Соф’і Аляксандраўны і Аляксандра Віктаравіча Шукоў дзеці і ўнучкі, то ціхія пакоі ў іх доме напаўняюцца гоманам, смехам. І гэта, несумненна, радуе пажылых людзей. Жывуць яны на хутары, а вёсачка Харушова, што побач, ужо зусім апусцела, маўкліва стаяць хацінкі-сірацінкі. У наваколлі засталіся толькі два “жывыя” падвор’і, гаспадараць на якіх пенсіянеры. Дамы размешчаны ў аддаленні ад цэнтральнай дарогі. Тут пануе цішыня, да якой сяльчане ўжо даўно прывыклі.
Генадзь Паўлавіч Дзямешка ў Дзісне—вядомы чалавек. Нарадзіўся ён 5 лістапада 1918 года ў вёсцы Траскуны. Вучыўся ў пачатковай школе, дзе выкладанне прадметаў вялося на польскай мове. Ён успамінае, як аднойчы ў свой адказ настаўніку аўтаматычна ўставіў беларускае слова. За выкарыстанне мужыцкай гаворкі атрымаў ушчуванне.
—Было крыўдна, але давялося змаўчаць,—успамінае ветэран.—Беларуская мова, мова матулі і народа была мне ў замілаванне. Сусед Пётр Мікалаевіч Лаўрычонак, які вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, прывозіў падручнікі на роднай мове.
Зіма яшчэ супраціўляецца, наслала маразы. Але гэта мала перашкодзіла першаму веснавому святу ў райцэнтры, якое адбылося ў нядзелю, 27 лютага. На ім кожны знайшоў для сябе занятак. Багатымі былі гандлёвыя рады. Грамадскае харчаванне прапанавала гарачы шашлык, бліны і іншыя прысмакі. Не міналі пакупнікі прылаўкі хлебазавода і мясакамбіната. Святочную праграму прапанавалі культработнікі. Дзеці і падлеткі прынялі ўдзел у розных спартыўных спаборніцтвах і забавах. Найбольш значным акордам развітання з зімой стаў заключны канцэрт мастацкай самадзейнасці калектываў райцэнтра на сцэне РДК.
Пастановай урада рабочы дзень з панядзелка 7 сакавіка перанесены на суботу 12 сакавіка, а з панядзелка 2 мая — на суботу 14 мая. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці зрабіць перанос у іншым парадку.
У лютым на дарогах Міёршчыны адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх загінула 6 чалавек, пяцёра з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы.
Трагедыя адбылася 24 лютага на дарозе Полацк-Міёры непадалёку ад павароту на заправачную. Сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі “Форд” (вадзіцель Ярмош) і “Фольксваген” (вадзіцель Бунта). Абодва жыхары нашага раёна. Аўтамабіль “Форд” рухаўся з Полацка, пры павароце на Міёры не прапусціў сустрэчны “Фольксваген”. Адбылося сутыкненне.
Міёрскі РАУС шукае без вестак прапаўшага Мікалая Мікалаевіча Гайдара. Ён нарадзіўся 19.12.1955 года ў Міёрах і жыў у райцэнтры па вул. Горкага, 22. 16 лютага каля 20.30 пасля правядзення секцыі ў спартзале СШ №3 М. М. Гайдар накіраваўся дадому, аднак да яго не дайшоў, і месца яго знаходжання невядома. М. М. Гайдару на выгляд 55-60 гадоў, рост 175-180 см, мажнага целаскладу, мае залысіны. Быў апрануты ў чорную зімовую куртку, чорныя спартыўныя штаны і чорную вязаную шапку.
Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва падвёў вынікі 2010 года. За забеспячэнне эфектыўнага лячэння, арганізацыю належнага адпачынку і вучэбнага працэсу, захаванне санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных правілаў, рэжыму харчавання, выкананне ў поўным комплексе лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў, экспарту паслуг, выручкі ад іх рэалізацыі прызнаны лепшай санаторна-курортнай арганізацыяй і прысуджэннем першага месца сярод дзіцячых санаторыяў—філіял “Дзіцячы санаторый “Расінка”, які ўзнагароджваецца Ганаровай граматай. Дарэчы, “Расінка” займае ганаровае першае месца ў рэспубліцы другі год запар.