У Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці 24 ліпеня падчас уборкі збожжавых механізатар (1991 года нараджэння) атрымаў электратраўму і ў цяжкім стане быў дастаўлены ў рэанімацыю. Ён знаходзіўся на крышцы бункера ў час руху камбайна пад электралініяй 110 кВ і пры набліжэнні да правадоў атрымаў небяспечныя для жыцця апёкі.