Штогод вадзіцель ААТ «Гвардзейскі» Сяргей Уладзіміравіч Дубейка сярод лідараў на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Вось і сёлета ён другім у раёне (першым быў Уладзімір Вітальевіч Сахонька з ААТ «Узмёнскі край») дасягнуў 1000-тоннага рубяжа. Такі рэкордны паказчык забяспечыў 1 жніўня, а да 15 жніўня аб’ём перавозак зерня павялічыў да 1325 тон.
Малочнатаварная ферма “Супорніца” лічыцца адной з лепшых не толькі ў ААТ “Туркова”, але і ў раёне. Тут выкарыстоўваюцца навейшыя тэхналогіі, устаноўлена сучаснае камп’ютарызаванае абсталяванне. Пры падборы кадраў на гэты вытворчы аб’ект да работнікаў асаблівыя патрабаванні: павінны быць адказнымі, дысцыплінаванымі, сумленнымі.
Як было прыемна трапіць у лік аператараў, якім кіраўніцтва гаспадаркі даверыла важны ўчастак работы, і працаваць побач з такімі вопытнымі даяркамі як Вера Паўлаўна Галавач, Наталля Пятроўна Кожух — шчыруюць у жывёлагадоўлі шмат гадоў і даўно станоўча зарэкамендавалі сябе. Яна ж была “навічком” не толькі сярод даярак, але і ў вёсцы — нядаўна прыехала з Казахстана.
Неяк па тэлевізары пачула запрашэнне прыняць удзел у фотаконкурсе праграмы “Наша раніца” (канал АНТ). Зацікавілася. А чаму б не паўдзельнічаць? Фатаграфаваць люблю. Калі працавала ў школе, арганізоўвала фотавыставы сваіх і дзіцячых работ. Некалі адзін з маіх здымкаў заняў трэцяе месца ў абласным конкурсе.
На 14 снежня 2009 года ў Міёрскім раёне жылі 24364 чалавекі.
Насельніцтва Міёршчыны прадстаўляюць больш 20 нацыянальнасцяў. 93% ці 22660 чалавек — гэта беларусы. З іх 85,9% у якасці роднай мовы назвалі беларускую і 13,6 — рускую.
Рускія — 970 чалавек — складаюць каля 4% жыхароў раёна. 90% з іх лічаць роднай рускую мову і 9% — беларускую.
Савет Міністраў прыняў рашэнне аб выдачы грамадзянам для набыцця тавараў школьнага асартыменту льготных крэдытаў у шэрагу банкаў.
Спецыялісты крэдытнага аддзела ЦБУ №213 філіяла №214 ААТ АЗБ «Беларусбанк» патлумачылі, што скарыстацца крэдытам можна да 1 кастрычніка. Максімальная сумма — 300 базавых велічынь (10,5 мільёна рублёў). Зразумела, як і пры выдачы любога іншага крэдыту, будзе ўлічвацца плацёжаздольнасць крэдытаатрымальніка. Крэдытную лінію можна адкрыць і на значна меншую суму. У выпадку няпоўнага расходвання рэштак спісваецца і на гэтую суму працэнты за карыстанне не налічваюцца.
Гадоў 10 таму на сваім агародзе пасадзіў цыбулю, а ноччу злодзей выбраў яе да адзінага каліва. У міліцыі мне паабяцалі правесці расследаванне, у той жа час намякнулі, што і самому не трэба спаць. У сэрцах я сказаў, што злавіўшы злодзея, задаў бы яму добрую прачуханку. Мне растлумачылі, што такое самаўпраўства можа прывесці да крымінальнай справы. Атрымлівалася, што я нейкім чынам нахлебніка павінен даставіць у міліцыю, а яны ўжо будуць разбірацца. Вельмі цікавая складваецца прававая сітуацыя.
1 жніўня на збожжатаку ў Добрушскім раёне смяртэльную траўму атрымаў 9-класнік. Ён выпадкова знаходзіўся там і босай нагой датыкнуўся да металічнага корпуса перасоўнага пагрузчыка, у якога быў няправільна падключаны кабель.
Праверкі сведчаць, што не ўсё добра і ў нашых сельгаспрадпрыемствах. Не ўсюды праведзены электрафізічныя вымярэнні, выкарыстоўваюцца пашкоджаныя кабелі, разбітыя сілавыя рэзеткі і вілкі ўключэння.
Выкананне праграмы “Чыстая вада” знаходзіцца на пастаянным кантролі. Яна была распрацавана і ў Талачынскім раёне, аднак крыніцы фінансавання не прадугледжаны. А таму ў 2009 годзе большасць мерапрыемстваў не выканана. У першую чаргу гэта тычыцца будаўніцтва артэзіянскіх свідравін і водаправодаў.
У Віцебскім раёне створаная ў ранейшы час інфраструктура цэнтралізаванага водазабеспячэння сельскіх населеных пунктаў таксама старэе і дэградзіруе. Не рамантуюцца грамадскія шахтныя калодзежы.