21 малады спецыяліст накіраваны на працу ў наш раён пасля заканчэння навучальных устаноў, з іх з дыпломамі аб вышэйшай адукацыі — 5. У гэтым ліку Юлія Тамашэвіч і Юлія Рымчонак, якія размеркаваны ў філіял “Павяцце” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”. Адна з іх закончыла Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны і стала кваліфікаваным ветурачом, родам з Любінова.
З 12 да 20 жніўня адпачывалі хлопцы і дзяўчаты са школ раёна ў Мілашове — маляўнічым куточку роднай Міёршчыны. Тут на базе школы размяшчаўся кругласутачны лагер працы і адпачынку “Дружба”, арганізаваны РК ГА БРСМ. Начальнікам яго з’яўлялася выконваючая абавязкі першага сакратара Марына Паўлаўна Кашкур, выхавальніцамі працавалі Надзея Казіміраўна Якубёнак і Надзея Уладзіміраўна Закрэўская.
Хто сказаў, што адпачынак — гэта занятак толькі маладых! Людзі ва ўзросце таксама хочуць паўнацэнна правесці час і з карысцю. Вось таму чарговае пасяджэнне клуба “Бажэна” адбылося на прыродзе. Жанчыны ўзялі з сабой усё патрэбнае для шашлыкоў, рэквізіты для конкурсаў і добры настрой, скіраваліся да лесу і возера. Размовы між сабой вялі пра жаночую прыгажосць, касметыку і парфуму. Абмяркоўвалі розныя інгрыдыенты для гэтай мэты з дароў прыроды.
Чарговы рэйд па вуліцах райцэнтра. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валерый Анатольевіч Ярахновіч прапануе наведаць некалькі адрасоў з мінулай паездкі. Завярнулі за кафэ “Архідэя”, за будынкам у атачэнні вялізных дрэў знаходзілася цэлая горка попелу. Абяцалі, што ў бліжэйшыя дні адходы будуць вывезены. Спатрэбіўся на гэта тыдзень.
Нядаўна на сайце быў змешчаны фотаздымак недарамантаванага магазіна ў Сіцькове. Жыхар в. Бандарцы Д. І. Пузыроў паведаміў, што рамонт доўжыцца чатыры месяцы. Нязручнасць пры адпусканні тавараў праз “чорны ход” перажываюць і прадаўцы, і пакупнікі.
18 жніўня адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, які ўзняў некалькі важных пытанняў. Цяпер заканчваецца жніво. Яго неабходна паскорыць у сувязі з надыходам неспрыяльнага надвор’я. А яшчэ абмалоту патрабуюць агароды вяскоўцаў. І гэтую работу нельга адкладваць.
13 жніўня ў Віцебску адбыўся першы чэмпіянат вобласці па пляжнаму футболу. У ім прынялі ўдзел каманды з Рубы, Гарадка, Шуміліна і дзве з Міёраў, у якія ўвайшлі ігракі ФК “Міёры-2”. Наша першая каманда абыграла ўсіх і стала чэмпіёнам вобласці.
На новай пляцоўцы для пляжнага валейбола, што размясцілася ля ДЮСШ, два дні доўжыўся раённы турнір асобна сярод адзінаццаці мужчынскіх і шасці дзяўчацкіх каманд. Праходзіла адно з самых маштабных і масавых спаборніцтваў па пляжнаму валейболу на Міёршчыне. Спартсмены з Язна, Чэрасаў, Міёраў і Дзісны адклалі свае штодзённыя справы, каб памерацца сіламі ў любімым відзе спорту.
Падчас “прамой лініі” начальнік аддзела загс Ірына Леанідаўна Гушча адказвала на пытанні, якія хвалююць жыхароў раёна. Вось некаторыя з іх.
Ірына Леанідаўна, як атрымаць паўторны дакумент?
— Для гэтага трэба з пашпартам звярнуцца ў аддзел, напісаць пісьмовую заяву, заплаціць дзяржпошліну. Калі жанчына змяніла прозвішча пры заключэнні шлюбу, то ёй неабходна прадаставіць пасведчанне аб яго рэгістрацыі.Штогод наш аддзел па заяве грамадзян выдае да 250-300 паўторных дакументаў, найбольш — пасведчанняў аб нараджэнні.