З 1 кастрычніка і па 30 снежня ў светлы час сутак дазволена паляванне загонам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, на лася, аленяў высакароднага і плямістага, дзіка, казулю еўрапейскую, лань еўрапейскую.
Сям’ю Шабуцкіх з Орцаў добра ведалі ў наваколлі, бо дзядуля Іосіфа Мечыслававіча, цяперашняга гаспадара сядзібы, з’яўляўся знакамітым сталяром, які вырабляў адмысловыя шафы, буфеты, сталы і крэслы. Бацька ўмеў шыць боты, што таксама лічылася вельмі ганаровым і патрэбным. Дзядзя быў музыкай-скрыпачом.
Турыстычнаму агенцтву "Халберг", якое працуе ў райцэнтры, няма і года. Некалькі экскурсійных тураў яго кіраўнік Наталля Іванаўна Будзько ўжо арганізавала. Напрыклад, летам групе вучняў СШ №3 райцэнтра пашчасціла трапіць у Бярэзінскі запаведнік.
Турызм — адна з важнейшых сфер сучаснай эканомікі. Асноўны яго напрамак — задавальненне патрэб людзей у азнаямленні з гісторыяй, культурай, звычаямі, духоўнымі і рэлігійнымі каштоўнасцямі краін і народаў.
У пачатку кастрычніка цэнтр давузаўскай падрыхтоўкі адчыняе дзверы і запрашае будучых абітурыентаў на заняткі.
З гісторыі цэнтра
Ён створаны 6 гадоў таму з мэтай падрыхтоўкі вучняў да ЦТ. Няпроста было наладзіць дзейнасць, бо ў вобласці мы з’яўляліся першапраходцамі. Недахоп нарматыўных дакументаў, маральная негатоўнасць грамадства плаціць за адукацыйныя паслугі, адсутнасць праграм навучання, методык — вось некаторыя з праблем, з якімі давялося сутыкнуцца.
У Пружанах Брэсцкай вобласці з 6 па 9 верасня праходзіў рэспубліканскі турнір па футболу “Скураны мяч”. Гонар Віцебшчыны абараняла міёрская каманда хлопчыкаў 1999-2000 гадоў нараджэння, якая вясной выйшла пераможцам у вобласці.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама інфармуе, што выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для сезоннай закупкі сельгаспрадукцыі ў 500 тыс. рублёў у адпаведнасці з Указам ад 15.09.2011 года №417...
У аўторак, 27 верасня, у памяшканні Дзісенскага гарсавета з 9 да 10 гадзін будзе весці прыём грамадзян па асабістых пытаннях старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Тут жа кіраўнік раёна сустрэнецца з жыхарамі горада, пачатак у 10.00.
Рамуальд Уладзіміравіч Маліноўскі — галоўны санітарны ўрач раёна. Нарадзіўся 3 чэрвеня 1951 года ў в. Пазёмкава Мядзельскага раёна. У 1974-ым закончыў медінстытут у Мінску і быў накіраваны на працу ў Міёрскую санэпідэмстанцыю, дзе напачатку выконваў абавязкі ўрача-эпідэміёлага.