Малады механізатар ААТ “Гвардзейскі” Дзмітрый Лакотка — чатырохразовы ўдзельнік рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі” заўважае, што кожнае жніво для яго звязана з асабістымі падзеямі, а найбольш памятныя адбыліся падчас уборкі у 2008-ым і 2011 гадах — нарадзіліся дачушкі Дзіяна і Ліліяна.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” ў 2002 годзе атрымаў статус Рамсарскай тэрыторыі, гэта значыць, водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння, дарэчы, адзін з першых у Беларусі. Усяго падобных аб’ектаў у нашай краіне 9, нават вядомы Бярэзінскі запаведнік атрымаў такі статус толькі летась.
Зімовае спартыўнае свята пачнецца 4 лютага ў 12.00 на гарадскім стадыёне. Запрашаюцца да ўдзелу ў ім людзі розных узростаў. У праграме лыжныя гонкі, спаборніцтвы па армрэстлінгу і перацягванні каната, а для дзяцей падрыхтаваны гульні.
Сёлета ў рэспубліцы будзе праведзена 27 адзіных дзён здароўя па шырокай тэматыцы.
Так, 1 сакавіка адбудзецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, 24 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, 7 красаві-ка—Сусветны дзень здароўя, 15 мая — Міжнародны дзень сям’і...
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 28 лютага ў 13.00 у зале пасяджэнняў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання адбудзецца конкурс на права заключэння дагавора арэнды возера Сумаўка плошчай 91,1 га, сігава-снятковага класа для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі тэрмінам на 10 гадоў.
“А ты хто?” — пытаецца светлавалосы хлопчык з яснымі вачыма і ўсміхаецца. Так знаёмімся з трохгадовым Сярожкам, самым маленькім выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулка, што ў Дзісне. Пакуль старэйшы брацік разам з астатнімі вучнямі ў школе, ён бавіць час з выхавальнікамі за рознымі гульнямі і заняткамі.
Шасцікласнікі Перабродскай СШ Каця Войтава і Уладзік Глод. Дзяўчынка вясёлая, энергічная. Актывістка, любіць спяваць і ў яе гэта атрымліваецца найлепшым чынам, таму лічыцца яна ў школе галоўнай салісткай, а на сцэне адчувае сябе, бы «рыба ў вадзе».
Уся працоўная дзейнасць Галіны Баляславаўны Спасібёнак звязана толькі з Мікалаёўскай школай. У далёкім 1967 годзе пасля заканчэння Віцебскага педінстытута яе накіравалі працаваць у гэтую васьмігодку. І адразу — дырэктарам.
Любоў да сваёй Радзімы прывіваецца не праз падарожжы па замежных краінах. Яна жывіцца цікавымі вандроўкамі па родным краі, дзе столькі цудоўных мясцін. З такім перакананнем вярнулася з паездкі па Міншчыне намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава.