Дзякуючы змяненням у заканадаўстве ў гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці летась паменшылася сярэднямесячная нагрузка на суддзю па паступіўшых зваротах да 93 спраў (у папярэднім годзе было 97), змянілася структура разглядаемых спраў.
Усё часцей суды прызначаюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ па месцы жыхарства асуджаных на аб’ектах, вызначаемых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з крымінальна-выканаўчымі інспекцыямі.
З 9 па 16 студзеня на тэрыторыі раёна праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”, мэтай якога з’яўлялася ўзмацненне кантролю за паводзінамі асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-папраўчай інспекцыі.
Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні з’яўляецца самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў. Нярэдка падчас прыкурвання людзі кідаюць запалкі і акуркі куды папала ці кладуць іх на прадметы, якія могуць успыхнуць пры малейшым сутыкненні з агнём.
Цяжка пералічыць усе справы і падзеі, якія з пачатку гэтага навучальнага года прайшлі ў Міёрскай СШ №2. Несумненна, запамінальнай стала тэматычная дэкада, прысвечаная жыццю і творчасці М. Багдановіча. Мерапрыемствы, якія праходзілі з гэтай нагоды, былі рознабаковымі і давалі магчымасць шырэй пазнаць жыццё паэта і яго творчасць.
Сельгаспрадпрыемствы раёна ведаюць прагнозныя паказчыкі свайго развіцця на гэты год, структуру пасяўных плошчаў, умовы гаспадарання. Але і ў такіх умовах абарона мерапрыемстваў па выкананні вытворчых паказчыкаў далёка не фармальны акт.
З гэтага года штоквартальна органы дзяржаўнай статыстыкі праводзяць выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва.
Рэспубліканская праграма “Чыстая вада” зацверджана ўказам ад 10.04.2006 г. №208 і разлічана на перыяд да 2015 года. На Міёршчыне яе асноўным аб’ектам было ўзвядзенне новага водазабору са станцыяй абезжалезвання ў райцэнтры.
15 лютага з 10 да 12 гадзін у кабінеце №29 райвыканкама будзе весці прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр’евіч Скавародка. У гэты ж час да яго можна звярнуцца па тэл. 4-97-50.