27 студзеня ў Міёрскай СШ №2 адбыўся раённы турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт». Традыцыйнае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю сярод старшакласнікаў раёна, якія на ім з задавальненнем дэманструюць здольнасці, лагічнае мысленне...
Сельскагаспадарчы філіял “Павяцце” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” з 10 студзеня гэтага года ўзначаліў Л. І. Крук, які да гэтага працаваў галоўным інжынерам ААТ “Дрыгучы”.
У нашай папраўчай установе адкрытага тыпу №13 УДВП МУС па Віцебскай вобласці асуджаныя выказалі жаданне папрацаваць на любых работах, а заробленыя грошы пералічыць на дабрачынныя рахункі, — такім чынам зрабіць двайную добрую справу.
25 студзеня на сустрэчу з кіраўнікамі і спецыялістамі райпа завіталі намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін і памочнік пракурора раёна С. С. Галімбоўскі. Аляксандр Іосіфавіч расказаў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны за 2011 год і задачах на сёлета.
На сесіі Дзісенскага гарадскога Савета, на якую былі запрошаны дэпутаты, старэйшыны, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, вялася размова аб набытках і перспектывах развіцця. Гутарым са старшынёй Савета Аляксандрам Аляксандравічам Качаном.
Многія імкнуцца скарыстацца водпускам летам. А вось перадавы механізатар ААТ “Гвардзейскі”, чатырохразовы ўдзельнік рэспубліканскіх “Дажынак” Дзмітрый Лакотка заўсёды адпачывае зімой, калі замірае прырода і здаецца, што само жыццё прыпыняе імклівы бег.
Чапукоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа з 2005 года з’яўляецца ўдзельніцай абласнога эксперыменту па стварэнні школ экалагічнай культуры. “Узяў у прыроды — кампенсуй утрая, ссек дрэва — пасадзі тры!” — дэвіз, які вызначае мэту дзейнасці.
У сувязі са шчодрымі снегападамі, што прайшлі на тэрыторыі раёна, на дахах будынкаў у некаторых месцах белае покрыва перавышае 50 см, а гэта ўзровень нагрузкі каля 200 кг на 1 кв. м.