З перапынкам на вялікія маразы 12 лютага прадоўжыўся раённы агляд мастацкай самадзейнасці пад дэвізам “Грай, спявай, душа мая!” на сцэне Узмёнскага СДК. Першай конкурснай праграмай задалі яму высокі выканаўчы ўзровень гаспадары.
Начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў канцы мінулага года прызначаны Сяргей Міхайлавіч Лонь. Ён нарадзіўся 24 лістапада 1967 года ў Верхнядзвінску. Пасля школы закончыў тэхнікум фізкультуры, служыў ва ўнутраных войсках, а з 1 чэрвеня 1990 года — супрацоўнік органаў унутраных спраў.
Па глыбіні абмарожанняў выдзяляюць наступныя ступені: — бледная скура, пры саграванні з’яўляюцца пачырваненні і ацёкі, 2 — ёсць пухіры, 3 — паражэнне ўсіх слаёў скуры, 4—глыбокае паражэнне скуры і падскурнай тлушчавай клятчаткі мышцаў.
Не разумею той моды, якой у нашым 21 стагоддзі карыстаюцца “грамадзянскія” шлюбы. Не ведаю ніводнай такой шчаслівай…пары! Слова “сям’я” тут нават неяк не да месца. Такія грамадзянскія аб’яднанні часцей за ўсе карыслівыя або практычныя.
Канфлікт — гэта адсутнасць згоды паміж двумя ці больш бакамі. Ён можа быць схаваным або яўным, але пачаткам яго з’яўляецца менавіта адсутнасць згоды. Каб патушыць канфлікт, які ўжо ўспыхнуў, варта прытрымлівацца некаторых правілаў. Вось яны.
Спецыялісты лічаць, што да трох гадоў дзіця праходзіць 50% свайго інтэлектуальнага развіцця. Таму многія бацькі імкнуцца з найбольшай інтэнсіўнасцю выкарыстаць гэты перыяд.