Марозным лютаўскім днём у раённы раддом завітала “дэлегацыя” ў складзе намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Святланы Васільеўны Біруковай, старшыні ГА “Белая Русь” Алены Венядзіктаўны Шамёнак і старшыні РК ГА БРСМ Марыны Паўлаўны Кашкур.
Рэзкае пахаладанне ўскладніла сітуацыю з пажарамі. 7 лютага ў Пераброддзі загарэлася лазня. Аказалася, што гаспадыня высыпала паблізу сцяны пабудовы гарачы попел з вуголлем. Вецер раздзьмуў з яго полымя, якое ахапіла будыніну. Ратаваць яе давялося пажарным.
Калі вы сталі ахвярай злачынства ці відавочцам правапарушэння, неадкладна званіце на нумар 102, як мага хутчэй звяртайцеся да бліжэйшага міліцыянера ці ў аддзел унутраных спраў.
Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў на сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Чэрасы 13 лютага расказаў пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і пра новыя задачы на сёлета.
У сераду, 22 лютага, ля тэл. 4-14-45 з 10 да 12 гадзін дзяжурыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Раіса Васільеўна Парфёненка. Яна адкажа на ўсе пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.
З перапынкам на вялікія маразы 12 лютага прадоўжыўся раённы агляд мастацкай самадзейнасці пад дэвізам “Грай, спявай, душа мая!” на сцэне Узмёнскага СДК. Першай конкурснай праграмай задалі яму высокі выканаўчы ўзровень гаспадары.
Начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў канцы мінулага года прызначаны Сяргей Міхайлавіч Лонь. Ён нарадзіўся 24 лістапада 1967 года ў Верхнядзвінску. Пасля школы закончыў тэхнікум фізкультуры, служыў ва ўнутраных войсках, а з 1 чэрвеня 1990 года — супрацоўнік органаў унутраных спраў.