За студзень-снежань 2011 года ў раёне нарадзілася 250 чалавек (за 2010 год — 196), у тым ліку ў гарадах 119 (86), на сяле — 131 (110). За мінулы год памерла 597 чалавек (за 2010-ы — 513), з іх у гарадах — 176 (147), у сельскай мясцовасці — 421 (366).
У снежні мінулага года ў 19 гандлёвых аб’ектах Віцебска, Гарадоцкага, Ушацкага і Сенненскага раёнаў праведзены маніторынг наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку. Асартымент прадуктаў дастатковы для забеспячэння попыту.
В соответствии с действующим законодательством подать декларацию о совокупном годовом доходе за 2011 год необходимо не позднее 1 марта в том случае, если вы в прошедшем году:
• являясь налоговым резидентом Республики Беларусь, получали доходы из-за границы от организаций, индивидуальных предпринимателей...
У нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” з 3 па 23 лютага праходзіць рэспубліканскі збор выдатнікаў вучобы.
Дэлегацыю з нашага раёна прадстаўляюць дзесяцікласнікі ДУА “Новапагосцкая д/с-СШ” — Ілля Кушнер, Ганна Гедравец, Кацярына Іванова і Марыя Туронак, якія маюць сярэдні бал 9,8.
16 лютага з 11 да 13 гадзін у кабінеце старшыні Міёрскага райпа (Міёры, вул. Камсамольская, 63) будуць весці прыём грамадзян і “прамую лінію” галоўны дзяржаўны інспектар працы Полацкай міжраённай інспекцыі працы В. Д. Дурнеў і галоўны дзяржаўны інспектар працы Т. Д. Эрдман.
Тэлефон “прамой лініі” і папярэдняга запісу 4-20-89.
27 студзеня ў Міёрскай СШ №2 адбыўся раённы турнір інтэлектуальных гульняў «Эрудыт». Традыцыйнае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю сярод старшакласнікаў раёна, якія на ім з задавальненнем дэманструюць здольнасці, лагічнае мысленне...
Сельскагаспадарчы філіял “Павяцце” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” з 10 студзеня гэтага года ўзначаліў Л. І. Крук, які да гэтага працаваў галоўным інжынерам ААТ “Дрыгучы”.
У нашай папраўчай установе адкрытага тыпу №13 УДВП МУС па Віцебскай вобласці асуджаныя выказалі жаданне папрацаваць на любых работах, а заробленыя грошы пералічыць на дабрачынныя рахункі, — такім чынам зрабіць двайную добрую справу.