Цяжка пералічыць усе справы і падзеі, якія з пачатку гэтага навучальнага года прайшлі ў Міёрскай СШ №2. Несумненна, запамінальнай стала тэматычная дэкада, прысвечаная жыццю і творчасці М. Багдановіча. Мерапрыемствы, якія праходзілі з гэтай нагоды, былі рознабаковымі і давалі магчымасць шырэй пазнаць жыццё паэта і яго творчасць.
Сельгаспрадпрыемствы раёна ведаюць прагнозныя паказчыкі свайго развіцця на гэты год, структуру пасяўных плошчаў, умовы гаспадарання. Але і ў такіх умовах абарона мерапрыемстваў па выкананні вытворчых паказчыкаў далёка не фармальны акт.
З гэтага года штоквартальна органы дзяржаўнай статыстыкі праводзяць выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва.
Рэспубліканская праграма “Чыстая вада” зацверджана ўказам ад 10.04.2006 г. №208 і разлічана на перыяд да 2015 года. На Міёршчыне яе асноўным аб’ектам было ўзвядзенне новага водазабору са станцыяй абезжалезвання ў райцэнтры.
15 лютага з 10 да 12 гадзін у кабінеце №29 райвыканкама будзе весці прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр’евіч Скавародка. У гэты ж час да яго можна звярнуцца па тэл. 4-97-50.
Дабрачынны фонд дапамогі дзецям запусціў інтэрнэт-акцыю “Ад сэрца да сэрца” для падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія пакінуты без бацькоўскай апекі. Дапамагчы можа кожны. Любы жадаючы можа набыць віртуальны купон (кошт 20 тысяч рублёў) на афіцыйным сайце фонда www.sirota-belarus.ru.
“Прамую лінію” правяла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар раёна Ж. Д. Падаляка. Асноўнымі тэмамі для сваіх тэлефонных суразмоўцаў яна вызначыла пытанні перапланіроўкі памяшканняў, самавольнага будаўніцтва, дазваляючых дакументаў на ўзвядзенне і рэканструкцыю аб’ектаў.
Переход белорусского телевидения на цифровое вещание становится реальностью. Оно имеет массу преимуществ перед аналоговым. Это высокое качество изображения и звучания, передача изображения высокого разрешения—HD с многоканальным звуковым сопровождением, отсутствие помех, уверенный приём сигнала даже на первых этажах зданий. Такие качества делают цифровое вещание идеальным для отдаленных регионов, деревень.
Абласны камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне лічыць, што ў зімовы перыяд у арганізацыях усіх форм уласнасці неэфектыўнай з’яўляецца работа па стварэнні бяспечных умоў працы. Дапускаюцца парушэнні па захаванні мікраклімату на рабочых месцах, патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, бяспечнай эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў.