У аграгарадку Язна сельская бібліятэка карыстаецца папулярнасцю. Яе наведваюць больш 300 чытачоў. Загадвае ўстановай Ларыса Эдуардаўна Карпава. Яна не навічок у культасветніцкай справе. У 1983 годзе закончыла Віцебскае культасветвучылішча, атрымала накіраванне ў Язненскі сельскі Дом культуры. Працавала мастацкім кіраўніком, нейкі час дырэктарам. 5 гадоў таму на заслужаны адпачынак пайшла Яўгенія Мікалаеўна Дарашкевіч.
У РДК прайшоў раённы турнір інтэлектуальных гульняў "Брэйн-рынг". Удзельнічалі ў ім каманды працоўнай моладзі ў дзвюх падгрупах: сельскагаспадарчыя арганізацыі—райаграсервіс, ААТ "Узмёнскі край" і УП "Міёрскі"; прадпрыемствы раёна—ЖКГ, РВЭС, РВПС, ЦРБ, райспажыўтаварыства, зборная хлебазавода і РАНС.
Ужо два гады працуе ў райаграсервісе малады спецыяліст Дзмітрый Дашкоў. Хлопец займае пасаду начальніка лінейна-мантажнага ўчастка. Клапоціцца пра набыццё запчастак, вырашае многія арганізацыйныя пытанні, займаецца аховай працы. Работы шмат, бо спецыяльныя брыгады рамантуюць фермы, свідравіны. Стомленасць і задавальненне—найлепшыя паказчыкі таго, што работа начальніку ўчастка падабаецца.
У конкурсе маладых сем'яў "Валадар зямлі па-глыбоцку", што праходзіў тры дні, удзельнічалі дзве каманды з Глыбоцкага, па адной з Пастаўскага і Міёрскага раёнаў. Гонар Міёршчыны абараняла сям'я Кабяк — Наталля і Уладзімір з дзецьмі Іванам і Вікторыяй, якія ў мінулым годзе восенню заваявалі на абласным этапе першае месца, а на рэспубліцы — трэцяе. Пра апошнія падзеі расказала гаспадыня дома...
На беразе Прыпяці стаіць жывапісны горад Чарнобыль. Ён старажытны, сваё летазлічэнне пачынае з 1118 года. Горад невялікі, у пачатку ХХ стагоддзя тут пражывала крыху больш 20 тысяч чалавек. Людзі займаліся сваімі справамі, працавалі, у тым ліку на атамнай станцыі, і нічога не прадказвала бяды.
У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама 26 красавіка ў раёне праводзіцца акцыя “Дзень здароўя”. Яе рыхтуе рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай.
24 красавіка, у аўторак, у 12 гадзін на гарадскіх могілках, што паблізу Міёраў, адбудзецца мітынг-рэквіем. Даехаць можна ад раённага Дома культуры аўтобусам, які распачне рух у 11.00. У 11.30 апошні рэйс адправіцца ад царквы. Вяртанне ад могілак да горада з 14.00 да 14.30.
У сераду, 25 красавіка, з 9 да 12 гадзін у кабінеце №29 райвыканкама будзе весці прыём выбаршчыкаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр’евіч Скавародка. У гэты ж час да яго можна звярнуцца па тэл. 4-97-50.
Вясенні кірмаш 21 красавіка адбудзецца ў Дзісне. У нядзелю, 22 красавіка, у Міёрах гандлёвыя рады размесцяцца ў цэнтры — уздоўж вуліцы Камуністычная і на плошчы ля РДК. 25 красавіка, у сераду, кірмаш пройдзе ў Язне. Распачнецца гандаль у 9.00.