Сёлета за 4 месяцы ў рэспубліцы з удзелам дзяцей адбылося 112 ДТЗ, у якіх 5 малых загінула і 114 пакалечана. У вобласці 16 аварый прынеслі смерць двум непаўналетнім і 14—траўмы.
З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей у час летніх канікул з 24 мая і да 8 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага—дзеці!”
Міёрская раённая бібліятэка да канца года праводзіць акцыю “Падары бібліятэцы кнігу!” Яе мэта — папоўніць фонды літаратуры для школьнікаў, студэнтаў і аматараў чытання.
З 31 мая наступае забарона на прамысловую і аматарскую лоўлю сама звычайнага на ўсіх вадаёмах, якая доўжыцца да 1 ліпеня. Аматарская і прамысловая лоўля іншых відаў рыбы ў гэты час дапускаецца ўсімі дазволенымі прыладамі і спосабамі.
Яшчэ за дваццаць хвілін да пачатку сектакля “Бураціна ў ізумрудным горадзе” маленькія гледачы ўжо напалову запоўнілі залу РДК. Яны шчыра пляскалі ў далоні пад гукі музыкі з любімых мульцікаў і чакалі прадстаўлення. Калі вольных месцаў засталося зусім няшмат, а дзеці зручней уладкаваліся ў крэслах, загучала песенька пра Бураціна, а на сцэне з’явіўся сам герой з залатым ключыкам у руцэ.
Напрыканцы навучальнага года ў СШ №3 прайшла навукова-практычныя канферэнцыя. Удзельнікі і прысутныя даведаліся пра гісторыю рускіх прозвішчаў, традыцыі, звязаныя са святам Купалля, даследавалі вобраз русалкі ў культурах народаў свету. Многіх зацікавілі гісторыя ўзнікнення парасона, побыт вясковага святара 19-20 стагоддзяў.
Лета звязана з рэзкім узрастаннем колькасці людзей, што выязджаюць на адпачынак, павялічваецца пасажырапаток на ўсіх відах транспарту, ускладняюцца крымінагенная і дарожная абстаноўкі, пажаранебяспечная сітуацыя.
Кіраўнікі арганізацый, дзе не забяспечана ахова аб’ектаў, што падпадаюць пад дзеянне Указа №534 ад 25 кастрычніка 2007 г. і размяшчаюцца на тэрыторыі раёна, абавязаны перадаць іх пад ахову Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС.
22 мая супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласці ва ўзаемадзеянні са спецыялістамі сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 у лесе паблізу аднаго з населеных пунктаў Віцебскага раёна абясшкоджаны склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.