Паважаныя жыхары раёна, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 68-ай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Многія імкнуцца атрымаць прафесію эканаміста, але не ўсе ўсведамляюць, што звязваюць жыццё з бясконцымі вылічэннямі, аналізамі, планамі і шматзначнымі лічбамі, якія будуць штодзённа мільгацець перад вачыма, нават дома, пасля працоўнага дня яшчэ шматразова перакруцяцца ў памяці.
5 ліпеня з 11 да 13 гадзін ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (г. Міёры, вул. Камуністычная, 8, кабінет 4) будзе весці прыём грамадзян па пытаннях пенсійнага забеспячэння і прызначэння дапамог па доглядзе за інвалідамі першай групы і састарэлымі пасля 80-гадовага ўзросту галоўны спецыяліст камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Тамара Аляксандраўна Бабровіч. Звяртайцеся і па тэлефоне 4-16-14.
У сераду, 4 ліпеня, з 8 да 12 гадзін ля тэлефона 4-22-74 дзяжурыць дырэктар філіяла РВУ “Міёрырайгаз” Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч, які адкажа на пытанні па газазабеспячэнні насельніцтва раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў.
Па тэл. 8-0212-47-78-16 ці па электронным адрасе doverie@rescue01.vitebsk.by можна праінфармаваць кіраўніцтва абласнога ўпраўлення аб станоўчых і адмоўных прыкладах дзеянняў работнікаў МНС.
Дзевяцікласніца СШ №1 Марыя Катовіч у час камп’ютарнага падарожжа па інтэрнэце выпадкова натрапіла на віктарыну, прысвечаную 200-годдзю перамогі Расіі ў Айчыннай вайне 1812 года. Умовы яе здаліся стараннай вучаніцы не надта складанымі.
Службай добрага настрою называе сваё прадпрыемства дырэктар УП ЖКГ У. І. Мяцеліца. І ў гэтым вялікая доля праўды: калі ў чалавека цёпла ў кватэры, падведзена вада, у тым ліку і гарачая, чыста ў пад’ездзе і ў двары, то неабходны мінімум для станоўчых эмоцый забяспечаны.
Пальцы ўмела і ўпэўнена націскаюць на кнопкі баяна—і пакой запаўняе вясёлая жвавая мелодыя. На твары музыканта з’яўляецца светлая ўсмешка, а ў вачах загараюцца іскрынкі радасці. І кожная сустрэча з музыкай—ці то звычайныя заняткі з дзецьмі, ці то выступленне з аркестрам—гэта рандэву са светам творчасці і гармоніі.