У сярэдзіне верасня на Міёршчыну завіталі лепшыя настаўнікі краіны, каб падзяліцца вопытам і творчым запалам з калегамі. 11 удзельнікаў клуба “Хрустальны журавель” разам з яго старшынёй Ірынай Рамуальдаўнай Клявец — настаўніцай біялогіі са Смаргоні — правялі адкрытыя ўрокі і майстар-класы ў СШ №3. Удзел у семінары-акцыі прынялі больш за 250 нашых педагогаў.
"Да псіхолага часцей за ўсё звяртаюцца людзі, калі трэба прайсці медагляд, або тыя, хто стаіць на ўліку ў нарколага. Ці правільна гэта? За мяжой, напрыклад, даволі часта карыстаюцца кансультацыяй псіхолага. Гэта нармальна. У нас вельмі часта няправільна трактуецца такі зварот: іншыя будуць думаць, што не ў парадку з нервамі, хаця наведванне псіхолага раўназначна агляду стаматолага, кардыёлага, тэрапеўта і іншых урачоў.Іншы раз своечасовы зварот да спецыяліста можа прадухіліць ад здзяйснення нейкіх неабдуманых учынкаў, нават суіцыду",—такія думкі аргументавала падчас нашай размовы псіхолаг цэнтральнай раённай паліклінікі Наталля Станіславаўна Сіняўская.
В предыдущей статье ("Миорские новости" от 7 августа и 1 сентября) мы поднимали проблему счастья и долголетия. Рассматривали основные факторы, влияющие на это. Одним из важнейших является вода.
Колеры аказваюць рознае ўздзеянне на чалавека. Адны супакойваюць, другія зараджаюць энергіяй, трэція здымаюць агрэсію. А яшчэ—дапамагаюць спраўляцца з хваробамі.
Адзёр (на рус. мове — корь) — вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца высокай тэмпературай (да 40,5 градусаў), запаленнем слізістых абалонак роту і верхніх дыхальных шляхоў, кан’юктывітам і характэрным пляміста-папулёзным сыпам на скуры, агульнай інтаксікацыяй.
Ліхаманка Дэнге — вострая вірусная хвароба, працякае з інтаксікацыяй, болямі ў мышцах і суставах, экзантэмай. Яна распаўсюджана ў паўднёва-усходняй Азіі, Індыі, Афрыцы, у трапічным і субтрапічным паясах Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Вірус можа быць занесены ў іншыя рэгіёны пры міграцыі хворых і завозе заражоных пераносчыкаў.