У пачатку года на старонках раённай газеты (№10) быў змешчаны артыкул “Шчодрай жменяй”, у якім расказвалася пра сям’ю Валянціны Фёдараўны і Мікалая Парфіравіча Раганавых. Гэтых людзей міярчане добра ведаюць, бо абодва педагогі, яны выхавалі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак.
Мы абавязкова стараемся да 1 і 2 лістапада, калі хрысціяне адзначаюць Дзень Усіх Святых і Дзень успаміну памерлых, прывесці ў парадак магілы родных, блізкіх, і нават тыя, што размешчаны побач, пра якія ніхто не клапоціцца, бо сваякі памерлі, выехалі ці проста не турбуюцца. У храмах у гэтыя дні мы молімся за тых, хто ўжо адышоў у вечнасць і не мае ніякага зямнога клопату, а дома ўзгадваем пра іх сваім дзецям і ўнукам, як і яны некалі апавядалі нам пра сваіх памерлых бацькоў, дзядуль і бабуль, сваякоў і знаёмых.
22 чэрвеня 1944 года перайшлі ў наступленне войскі 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Пачалася дакладна спланаваная і падрыхтаваная савецкім камандаваннем аперацыя “Баграціён”. Уся краіна з неаслабнай увагай сачыла за яе ходам. “Мужайся, родная Беларусь! Нядоўга табе засталося пакутаваць”, — пісала ў тыя дні “Правда” ў перадавым артыкуле.
У нядзелю, 21 кастрычніка, на стадыёне ФСК “Атлант” прайшла чарговая сустрэча чэмпіянату рэспублікі каманд другой лігі. Гулялі ФК “Міёры” і ФК “Віцебск-2”.
Прайшло лета, апусцелі пляжы, але па-ранейшаму шмат на вадаёмах рыбаловаў-аматараў, якія ловяць рыбу з берагоў і лодак. Важна, каб яны не забываліся пры гэтым пра бяспеку і захоўвалі правілы карыстання плавальнымі сродкамі. У адпаведнасці з арт.133 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях нельга адплываць ад берага на лодках, кацерах і іншых суднах (за выключэннем плаўсродкаў грузападымальнасцю да 225 кг), якія не зарэгістраваны і не прайшлі тэхагляд. Гэта важна для папярэджання бедстваў на вадзе.
Сёння святкуе юбілей і прымае шчырыя віншаванні ад родных, калег па працы, сяброў адказны работнік, клапатлівая маці і проста добры чалавек — Тарэса Пятроўна Валеўка. За плячыма жанчыны 55 год, але калі вочы іскрацца радасцю, пра ўзрост нават і не ўспамінаеш.
Тарэса Пятроўна нарадзілася ў вёсцы Вята, дзе і прайшло яе дзяцінства. Пасля заканчэння СШ №2 прайшла курсы падрыхтоўкі бухгалтараў Даўгаўпілскага вучэбна-вытворчага камбіната ЦСУ.
Указам №497 ад 3.11.2011 г. прадугледжана некалькі відаў падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту. Умовай яе атрымання для клубаў па гульнявых відах спорту з’яўляецца выкарыстанне сродкаў у адпаведнасці з каштарысамі, што ўзгадняюцца з мясцовымі органамі ўлады. А для спонсараў прадугледжаны падатковыя льготы.
Камбікормавы завод—адно з буйнейшых прадпрыемстваў на Міёршчыне. Яго прадукцыя запатрабавана не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Прадпрыемства ўключана ў абласную праграму «Развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці на 2011-2015 гады, будаўніцтва малочнатаварных ферм, мадэрнізацыя і тэхпераўзбраенне прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, развіццё сыравінных зон па вытворчасці мяса, малака, агародніны, бульбы, пладоў і ягад». Непасрэдна на камбікормавым заводзе мадэрнізацыя вытворчасці пачне ажыццяўляцца з 2013 года, а завяршыцца ў 2014-ым. Што плануецца зрабіць? Пра гэта расказвае галоўны інжынер завода Сяргей Аляксандравіч Мацвееў.