Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Навалацкія пагуркі” знаходзіцца на тэрыторыі Новапагосцкага сельвыканкама, які з’яўляецца адным з яго карыстальнікаў. Займае плошчу ў 80 гектараў.
Добрай традыцыяй у Міёрскім РАУС стала ўшанаванне нашых ветэранаў. Напярэдадні дня савецкай міліцыі, які раней адзначаўся 10 лістапада, у актавай зале аддзела сабраліся цяперашнія і былыя ахоўнікі закону і парадку.
Аператыўна-дзяжурная служба — твар міліцыі, бо яе супрацоўнікаў першымі бачаць людзі, заходзячы ў аддзел. АДС працуе ў кругласутачным рэжыме, каб ажыццяўляць пастаянны кантроль за крымінагеннай абстаноўкай на абслугоўваемай тэрыторыі, своечасова рэгістраваць і аператыўна рэагаваць на заявы і паведамленні аб здарэннях. Таму менавіта да нас паступае ўся інфармацыя пра адміністрацыйныя правапарушэнні, здарэнні і злачынствы. АДС збірае інфармацыю, аналізуе яе, разбіраецца з асобамі, якія ўчынілі правапарушэнне і дастаўлены ў РАУС, а таксама рыхтуе нарады па ахове грамадскага парадку і правярае іх дзейснасць. Асноўныя прынцыпы нашай работы—пераемнасць, захаванне законнасці, ветлівыя і паважлівыя адносіны да грамадзян.
За 9 месяцаў гэтага года суд Міёрскага раёна вынес 6 пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.1 КоАП РБ. Вінаватых пакаралі адміністрацыйным арыштам.
У апошні час паболела пытанняў у натарыяльную кантору ад грамадзян, якія з’яўляюцца саўладальнікамі жылых памяшканняў. Іх цікавіць, ці трэба пры продажы сваёй долі жыллёвай плошчы згода суседзяў і што трэба рабіць, калі такой згоды няма?
Днём 2-га лістапада на чыгуначнай станцыі Полацк у адным з крытых вагонаў грузавога саставу, які скіроўваўся ў Даўгаўпілс, выявілі 190000 пачкаў цыгарэт «Прэм’ер чырвоны» на 722000000 рублёў. Яны былі выкладзеныя ў скрынках на паддоны, абкручаны чорнай поліэтыленавай плёнкай і абкладзены шчапанымі дрывамі.
У адзін з бесклапотных дзён асенніх канікул наведвальнікаў аздараўленчых лагераў са школ райцэнтра запрасілі ў РДК. Тут іх чакала падрыхтаваная дзіцячым аддзелам (загадчык А. Шангіна) забаўляльная гульнёвая праграма “Канікулы ў Прастаквашына”.
Амаль кожны дзень супрацоўнікам ДАІ даводзіцца сутыкацца з незаконнай перавозкай тавараў. Мінаючы бюджэт дзяржавы, у кішэню прыватнай асобы ідзе незаконны даход ад перавозкі спіртаўтрымліваючых вадкасцей, мяса жывёлы, металу, дызельнага паліва і іншых грузаў. Акрамя парушэння эканамічных інтарэсаў, незаконная перавозка тавараў, якія не прайшлі належны санітарны кантроль, тоіць пагрозу для здароўя людзей. Калі прыгадаць нядаўні выпадак з кантрафактным чэшскім алкаголем, якім атруціліся людзі ў розных краінах, гэта праблема набывае яшчэ большую актуальнасць.
Штогод у выніку дарожна-транспартных здарэнняў гіне каля 1,3 мільёна чалавек і яшчэ 50 мільёнаў атрымліваюць траўмы і становяцца інвалідамі. ДТЗ—адна з асноўных прычын смерці маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 24 гадоў.