У пятніцу, 1 лютага на Міёршчыне ў другі раз пройдзе адукацыйная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў, у рамках сусветнага праекта ЕС/ПРААН "Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
20 студзеня святкавалі Сусветны дзень снегу, ініцыятарам правядзення якога выступае Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту. Закрануў ён і наш райцэнтр, ажыўлена да спартшколы збіраліся дзеці з настаўнікамі, у групе падтрымкі—іх сябры і бацькі, дырэктары школ райцэнтра №1 і №2.
Спяшаліся дзеці і падлеткі на лыжныя гонкі, міні-футбол на полі і “Снежную спартландыю”.
16 студзеня прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і сярод дапрызыўной моладзі “Абаронца Айчыны” ў дзвюх узроставых групах: 15-16 і 17-18 год. Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне і лыжныя гонкі — вось нарматывы, якія давялося пераадольваць хлопцам.
У вялікім свеце захапленняў дзеці аддаюць перавагу тым заняткам, якія ім найбольш падабаюцца, і з’яўляецца жаданне працаваць, ствараць штосьці арыгінальнае. Важна дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам раскрыць таленты і здольнасці, далучыць іх да цікавых спраў, з’яднаць агульнымі інтарэсамі.
Для таго, каб весці дамашнюю бухгалтэрыю самастойна, дастаткова ўмець карыстацца хаця б алоўкам. Галоўнае—улічыць усе выдаткі і сістэматызаваць іх—калі не разбіць на групы, будзе складана параўнаць адзін месяц з другім. Такое планаванне скарачае расходы ў сярэднім на 30%.
Акрамя жывёлагадоўчага сектара ў наведаным намі кібуцы былі майстэрні па рамонце і сэрвісе легкавых аўтамабіляў, невялікі заводзік па вытворчасці металаканструкцый, а таксама домікі для гасцей, для якіх адпачынак за 160 долараў у суткі. Дарэчы, гэтыя хаткі вельмі незвычайныя для Ізраіля — драўляныя, яўна з прывазнога матэрыялу, нечым падобныя на нашы з бярвення ў аграгарадках. Усё навокал акружана зелянінай, у чым адчуваецца настойлівая і мэтанакіраваная праца. Пад кожнае дрэўца падведзены шланг для паліву. Упершыню пабачыў вісячыя замкі — ім замкнуты раздатачныя краны на ваду на вуліцы.
Гэтая хвароба застаецца актуальнай для Беларусі, бо лёгка распаўсюджваецца (у асноўным паветрана-кропельным шляхам), мае пярвічную сімптаматыку, падобную з іншымі вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, імкліва і цяжка клінічна развіваецца, нярэдка заканчваецца смерцю. А яшчэ—яна часта “накідваецца” на дзетак ва ўзросце да 3-х гадоў і мае “маланкападобныя” формы, калі будучыню вызначаюць не гадзіны, а хвіліны.
Вось і прайшлі навагоднія святы. На памяць аб гэтых дзіўных днях засталіся падарункі і прыемныя ўспаміны. Нашаму 6 класу вельмі пашанцавала—мы ўдзельнічалі ў калектыўным конкурсе-падарожжы «У госці да Дзеда Мароза» газеты «Юны выратавальнік». Для гэтага ўсе вучні аформілі падпіску на «ЮВ» на першае паўгоддзе, падрыхтавалі творчую прэзентацыю нашага класнага калектыву.
(вяскоўцы абмяркоўваюць магчымасць газіфікацыі аграгарадка)
На газіфікацыю аграгарадка Чэрасы пры ўмове падключэння 100 дамоў арыенціровачна спатрэбіцца каля 7 мільярдаў рублёў. Пры стварэнні кааператыва і выкарыстанні дзяржпадтрымкі ў памеры 70% ад кошту затрат сума будзе значна меншай, але досыць унушальнай. Ці “прыйдзе” прыродны газ у гэты населены пункт, залежыць ад рашэння саміх вяскоўцаў і іх фінансавых магчымасцей.