Дзень інфармавання насельніцтва адбудзецца ў Дзісне 2 мая. 4 інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выступяць практычна ва ўсіх калектывах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада.
З 19 красавіка па 14 мая ў раёне праводзяцца мерапрыемствы, скіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў.
У мінулым годзе ў вобласці здарылася 49 такіх ДТЗ. 7 чалавек загінула, 46 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. На момант аварыі 16 вадзіцеляў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Пагаршае сітуацыю і тое, што многія з іх, а таксама і пасажыры, не надзяваюць моташлем. Між тым гэтая норма ўведзена з пачатку 2009 года указам Прэзідэнта РБ.
— Пасеяць зерневыя ў сціслыя тэрміны — такая задача пастаўлена перад аграрыямі, і паспяховасць яе выканання будзе залежыць ад зладжанай работы хлебаробаў і іх памочнікаў-шэфаў у правядзенні палявых работ. Аб накіраванні на перыяд сяўбы ў вёску тэхнікі і механізатараў з гарадскіх прадпрыемстваў прынята рашэнне райвыканкама і выкананне яго — абавязковае, — з гэтага пачаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў семінар-нараду з кіраўнікамі сельгасарганізацый і прадпрыемстваў раёна. Складаныя ўмовы надвор'я патрабуюць мабілізацыі ўсіх сіл і тэхнічных сродкаў для імклівага правядзення сяўбы.
Дзяржкантроль вобласці ў сакавіку праверыў 18 гандлёвых прадпрыемстваў Віцебска, Полацка і Наваполацка. Усе яны мелі дастаткова шырокі асартымент тавараў для задавальнення патрэб насельніцтва. Аднак паўсюдна выяўлены недахопы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пачатковых класаў школ горада, што займаюцца на секцыях у ДЮСШ, маюць магчымасць адпачываць у лагеры, што пастаянна дзейнічае пры спартшколе ў час канікул.
У традыцыйным турніры на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама ўдзельнічалі каманды з Ліёзна, Полацка, Верхнядзвінска і Міёраў. Спаборніцтва працягвалася два дні, а сустрэчы праходзілі па кругавой сістэме.
На вуліцы сапраўдная вясна, нас сагравае лагоднае сонейка і не надта хочацца ўзгадваць пра сцюдзёныя зімовыя дні, пра клопаты і праблемы, з якімі ў гэты перыяд давялося сутыкацца. Аднак, на жаль, ёсць такая неабходнасць. У раённай газеце за 30 красавіка быў надрукаваны артыкул "Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю", дзе ўзнімаліся пытанні, што тычацца дзейнасці УП ЖКГ.
Усе мы паспелі ўпэўніцца, што пластыкавая картка—гэта надзейнасць і зручнасць для яе карыстальніка.
Для прадпрыемстваў плюсы пластыкавых картак заключаюцца ў наступным: палягчаецца работа бухгалтэрыі і касы; не трэба атрымліваць, дастаўляць, захоўваць наяўныя грошы; няма неабходнасці дэпаніраваць незапатрабаваныя наяўныя грашовыя сродкі; няма адзінага дня атрымання заробку; спрашчаецца ўлік руху безнаяўных выплат.