За мінулы год наша прадстаўніцтва сабрала па дагаварах медыцынскага страхавання толькі 346 млн. рублёў узносаў. Гэта няшмат. Перабольшвае добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў непасрэдна саміх грамадзян—65% і гэты ж від ад прадпрыемстваў—15,7%. Перспектыўнае добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў склала толькі 11,4%. Зусім не развіта рэпрадукцыйнае добраахвотнае страхаванне жанчын і немаўлятак.
В первом квартале отдел занятости населения в соответствии со специальной программой занимался трудоустройством несовершеннолетних и безработных, организацией ярмарок вакансий, информированием населения и работодателей о положении на рынке труда, привлечением к общественным работам; временным трудоустройством безработных из числа выпускников учреждений начального и среднего профессионального образования и т. д.
З 1 ліпеня 2012 года ў адносінах прадукцыі лёгкай прамысловасці ў Беларусі дзейнічаюць тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ТР ТС 007/2011 "Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў" і ТР ТС 017/2011 "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці".
Дзеці — наша будучыня. У імя гэтай будучыні мы для дзяцей нічога не шкадуем. Яны растуць, а мы клапоцімся пра лепшы садок, затым школу, самі выбіраем ім прафесію, лепшую і больш прэстыжную. Ісці ў армію наша дзіця не жадае, і мы ўсімі праўдамі і няпраўдамі імкнёмся адгарадзіць яго ад службы.
Шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў арганізавалі Мікалаёўскі сельскі клуб і бібліятэка з пачатку года. Дапамагалі нам актыўныя і надзейныя сябры—вучні мясцовай школы і самадзейныя артысты.
Для работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абследаванне ўмоў жыцця і стварэнне банка дадзеных сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва далёка не фармальны акт. Сабраны пасля гэтага пакет дакументаў дае права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, на выкананне заявак састарэлых. Значнае садзеянне ў гэтай рабоце аказваюць работнікі сельскіх Саветаў, у першую чаргу Валянціна Пятроўна Буёнак—старшыня Завуццеўскага сельсавета, Валянціна Мікалаеўна Фядзьковіч—Язненскага, Раіса Аляксандраўна Гернат—Новапагосцкага.
Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў Указ №197 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2007 г. №413", якім адкарэкціравана Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання. У прыватнасці, для абароны інтарэсаў непаўналетніх іх рэгістрацыя будзе захоўвацца па месцы жыхарства бацькоў незалежна ад далейшага месца знаходжання гэтых дзяцей (у дзіцячых дамах, інтэрнатах, апякунскіх сем'ях).
Даверлівасць і наіўнасць — асноўныя чалавечыя якасці, на якіх спекулююць нячыстыя на руку людзі. Наўмыснікаў не спыняе нават сталы ўзрост іх патэнцыяльных ахвяр. На жаль, выпадкі настойлівых просьб да састарэлых адзінока пражываючых аб прадуктах ці проста папіць вады бывае нямала. Пад выглядам аказання медыцынскіх паслуг, рэалізацыі тавараў, праверкі лічыльнікаў ад адпаведных служб яны імкнуцца трапіць у жыллё. А там адцягваюць увагу гаспадароў, каб завалодаць грашыма ці іншымі каштоўнасцямі.
6 ліпеня ўступае ў сілу закон ад 3 студзеня 2013 г. "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы". Пра сутнасць новых момантаў расказвае начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч...