Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, у райцэнтры пачнуцца 9 мая ў 9.00 на плошчы ля РДК.
Тут адбудзецца святочнае пастраенне калон ад калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Яны адзначаць важнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
7 мая — День работнікаў радыё, тэлебачання, сувязі
Раённы вузел электрасувязі — гэта структурнае падраздзяленне Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", якое складаецца са станцыйнага і лінейнага ўчасткаў, у якіх занята 56 чалавек. Мы аказваем больш 70 відаў паслуг сувязі, абслугоўваем тры моцныя брэнды па асноўных відах дзейнасці — тэлефанія, інтэрнэт-ByFly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.
У час сустрэчы з жыхарамі Дзісны 2 мая старшыня райвыканкама Ігар Валер'евіч Кузняцоў падзякаваў гараджанам за прадуманыя і спакойныя дзеянні ў трывожны час паводкі, а потым пазнаёміў іх з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна.
Міжраённая навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні хірургіі" прайшла 26 красавіка на базе раённай бальніцы. Падзяліцца вопытам з калегамі прыехалі госці з Віцебска. Разам з міёрскімі ўрачамі ўдзел у мерапрыемстве прынялі хірургі з Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
О том, что у нас по Западной Двине плавает чомга, рассказала преподаватель. Еще эту птицу называют большая поганка. Захотелось на неё посмотреть, поэтому после занятий отправилась к реке.
Асаблівасцю нашага раёна з'яўляецца мноства невялікіх населеных пунктаў. Вось таму важкае значэнне мае дзейнасць дэпутатаў і старэйшын, якія найбольш актыўна працуюць у Новапагосцкім, Язненскім, Павяцкім, Міёрскім, Узмёнскім сельсаветах. З іх удзелам надзённыя пытанні жыццядзейнасці вырашаюцца на сходах па месцы жыхарства, у працоўных калектывах. Вялікі выхаваўчы зарад нясуць культурна-масавыя мерапрыемствы, у першую чаргу святы вёсак. Звычайна на іх размова ідзе пра гістарычнае мінулае і цяперашняе, культурную спадчыну і традыцыі, замацоўваюцца і абнаўляюцца векавыя абрады.
Вясна ў гэтым годзе спазнілася. Снег ляжаў доўга, але пералётныя птушкі вярнуліся ў родныя месцы своечасова. Буслы таксама. Адсутнасць звычайнага корму для іх была нечаканасцю. Балюча было глядзець, як бацяны збіраліся каля дарог, нават з'яўляліся ў падвор'ях у пошуках ежы. І людзі прыйшлі ім на дапамогу. У нашай школе была арганізавана добраахвотная акцыя "Дапамажы буслам". Да іх гнёздаў мы прыносілі падкормку: у асноўным куплялі недарагую мойву, некаторыя крышылі для птушак хлеб. Дзякуй усім, хто не застаўся абыякавым, каб дапамагчы пярнатым дачакацца цёплых дзён.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць конкурс на лепшую публікацыю па экалагічнай тэматыцы "Наш агульны дом". На яго прадастаўляюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, заметкі і каментарыі аб беражлівых адносінах да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне экалогіі, захаванні помнікаў прыроды і іншых матэрыялаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
22 красавіка адзначаецца Міжнародны Дзень Зямлі. У Туркоўскай школе да гэтага свята было прымеркавана экалагічнае мерапрыемства "Калі не мы, то хто?" Вучні 5-11 класаў павінны былі прадставіць на конкурс плакаты і, самае галоўнае, абараніць іх. Падводзілі вынікі дзейнасці ў рамках праекта "Зялёныя школы". Свята ператварылася ў сапраўдны экалагічны фестываль. Напачатку перад вучнямі настаўніца біялогіі і хіміі Галіна Мікалаеўна Белавус звярнула ўвагу на тое, што Дзень Зямлі закліканы аб'яднаць людзей усяго свету ў справе абароны навакольнага асяроддзя.