Сёння — Дзень музеяў
Раённы гісторыка-этнаграфічны музей адчынены для наведвальнікаў у 1994 годзе. Зараз ён мае шэсць залаў, дзве з якіх — па гісторыі Міёршчыны. Адзін з напрамкаў дзейнасці — арганізацыя і правядзенне выстаў, прычым не толькі ў самім музеі, работнікі ўстановы прапануюць экскурсіі па памятных і гістарычных месцах на тэрыторыі раёна і горада. Праводзім выязныя выставы, ездзім у аддаленыя школы (Сіцькова, Язна). Дзецям падабаецца. Цесна супрацоўнічаем з раённай дзіцячай бібліятэкай, а таксама з "Расінкай". Пастаянна для пераможцаў конкурсу "Лепшы атрад змены" праводзім экскурсіі.