Правядзенне раённай акцыі па зборы другаснай сыравіны "Чысты горад пачынаецца з цябе!" стартавала 15 мая і прадоўжыцца да 1 лютага наступнага года. Недарэмна яна праводзіцца ў год беражлівасці. Моладзі не лішнім будзе дадатковае выхаванне ашчадных адносін да культурнай і прыроднай спадчыны, прыцягненне іх увагі да праблем захавання прыродных багаццяў праз экалагічную асвету і ўдзел у канкрэтных працоўных акцыях па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Тым больш, што наперадзе канікулы, а для школьнікаў—шмат вольнага часу. Па ўмовах правядзення ўдзел у мерапрыемстве могуць прымаць вучні ўсіх школ раёна.
8 мая начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Анатольевіч Бялько і яго намеснік па жывёлагадоўлі Пётр Васільевіч Пятроў завіталі ў ААТ "Дрыгучы" з прыемнай місіяй — павіншаваць галоўнага заатэхніка сельгаставарыства Валянціну Васільеўну Кураш з чарговым важкім жыццёвым юбілеем, уручыць падарункі, а таксама Ганаровыя граматы ад райвыканкама і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
У конкурсе эпісталярнага жанру вучні Дзісенскай школы прымаюць удзел кожны год. На гэты раз тэма гучала так—"Напішы пісьмо пра тое, чаму вада з'яўляецца каштоўнай крыніцай". Сачыненні пяцікласніка Івана Кавалеўскага (кіраўнік В. Ф. Кавалеўская), сямікласніцы Веранікі Арлоўскай (кіраўнік А. П. Красоўская) і дзевяцікласніцы Юліі Стальмачонак (кіраўнік Г. Я. Вяль) былі ў ліку лепшых у раёне і накіраваны на вобласць. Там работа Веранікі Арлоўскай заняла першае месца, а на рэспубліканскім этапе—трэцяе.
В районном историко-этнографическом музее с 15 мая представлена выставка из частной коллекции Александра Владимировича Рынкевича. Это молодой коллекционер, ему всего лишь 21 год, выпускник СШ №2.
14 мая на 90-ым годзе жыцця перастала біцца сэрца ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Лукоўскага Казіміра Рыгоравіча. Нарадзіўся ён 20.01.1924 г. ў вёсцы Падліпкі, што ў нашым раёне. Апошні час ветэран жыў у Каменполлі.
У выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу №13 (в. Горкі) протаіерэй Васіль Мяшчаракоў завітаў 5 мая са шчырымі віншаваннямі і велікоднымі яйкамі. У капліцы, што пабудавана на тэрыторыі ўстановы, святар правёў службу.
Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў Указ №219 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў вобласці жыллёвых адносін, а таксама на прывядзенне асобных актаў у адпаведнасці з новым Жыллёвым кодэксам РБ, які ўступіў у сілу 2 красавіка 2013 г.
У сераду, 22 мая, ля тэл. 4-13-43 дзяжурыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рымша Таццяна Мікалаеўна. Звяртайцеся да яе з 9 да 11 гадзін па пытаннях працы, занятасці і сацыяльнай абароны.