26 мая ў сядзібах рэспублікі плануецца правядзенне "Дня адчыненых дзвярэй". Ініцыятарам выступіла Беларускае грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы" і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіць ужо другі год і адкрывае летні турыстычны сезон.
З 8 мая па 1 чэрвеня праводзіцца месячнік БТ Чырвоны Крыж. Мерапрыемствы, што пройдуць у гэты перыяд, накіраваны на распаўсюджанне ідэй Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, прыцягнення ўвагі да запланаванай праграмы грамадства і кожнага чалавека асабіста.
Па вуліцах райцэнтра напярэдадні Дня Перамогі праводзілася лёгкаатлетычная эстафета. Пачыналася яна з Камуністычнай, працягвалася па Кастрычніцкай і Леніна, з вяртаннем на стартавую. Удзельнічалі каманды СШ №1, СШ №2, СШ №3 райцэнтра, а таксама Дзісенскай і Дварнасельскай школ. Падтрымлівалі настаўленнямі вучняў іх настаўнікі.