Штогод пры лагеры "Зубраня" праводзіцца спецыяльная для лідараў "Акадэмія клубаў ЮНЕСКА", пры падтрымцы згаданай арганізацыі. Шмат цікавага і карыснага пачарпнула там і Марта, чым ахвотна дзеліцца:
— Усяго ў праграме сустрэчы прымала ўдзел трыццаць чалавек з усёй Беларусі. Вельмі прыемна, што трапіла ў гэты спіс і я. Знаёмства з аднагодкамі праходзіла ў гульнявай форме, для чаго запаўнялі спецыяльныя анкеты. Жартавалі, смяяліся, яшчэ больш адкрываліся адзін для аднаго.