Работнікі Міёрскага ПМС цяпер вядуць рэканструкцыю меліярацыйных сістэм "Кацілава-Трубінец" у ААТ "Пад'ельцы", "Кутузава" і "Мічурына" ў ААТ "Чаромушкі-Агра ", выконваюць рамонтныя работы на меліярацыйных сістэмах "Белеўцы" ў ААТ "Наўгароды", "Новіцкая" ў ВУПКУ "Міёрскі".
28 мая ў райвыканкаме вёў прыём грамадзян першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі РБ Аляксандр Аляксандравіч Церахаў. Ён адзначыў неабходнасць фарміравання ў чалавека адказнасці не толькі за сваю кватэру, а за жыллёвы фонд увогуле. У асабістых дамах ніхто нікому не робіць бясплатна рамонт, а некаторыя жыхары кватэр толькі гэтага і чакаюць. Трэба выпрацоўваць у людзей правільнае меркаванне наконт дадзенай тэмы. Кожны сам нясе адказнасць за сваё жыллё.
Першы намеснік Міністра ЖКГ Аляксандр Аляксандравіч Церахаў і начальнік упраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Адамавіч Дзядзёла 28 мая правялі сустрэчу з супрацоўнікамі раённай камунальнай службы ў райцэнтры.
Падчас сустрэчы з жыхарамі Туркоўскага сельсавета старшыня Полацкага міжрайкамітэта дзяржкантролю Мікалай Мілецьевіч Шчарбіцкі запрасіў вяскоўцаў да шчырай размовы аб праблемах, якія іх хвалююць. Аднак, не ўбачыўшы актыўнасці, сам зацікавіўся работай мясцовых устаноў абслугоўвання, іншымі пытаннямі.
Прыбраная, акуратная, утульная Дзісна 28 мая прымала высокіх гасцей. З раніцы ў памяшканні гарсавета вёў прыём наведвальнікаў старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці В. М. Максімаў. Да яго было 11 зваротаў. Асноўная іх танальнасць — горад павінен захаваць сваю гістарычную самабытнасць, прыгажэць і развівацца. Канкрэтныя прапановы ўносілі настаўнікі-пенсіянеры В. Я. Бічаніна, Ф. Л. Шымуковіч, П. У. Баговіч, дырэктар гарадскога Цэнтра рамёстваў А. Ф. Балаш.
22 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Галоўнай мэтай гэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека планеты да праблем Зямлі і навакольнага асяроддзя.
У дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі ствараецца экалагічны музей. Адкрыць яго плануецца ў пачатку наступнага навучальнага года. Цяпер ідзе афармленне памяшкання і збор экспанатаў.