Гэтае свята адчыняе шлях у дзіўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы.
Беларускі народ заўсёды цаніў мудрасць, адукацыю, навуку і, дзякуючы гэтаму, стварыў вялікую культуру, падарыў свету нямала выдатных асветнікаў і вучоных.
Праводзімая ў нашай краіне палітыка гарантуе ўсім юным грамадзянам роўныя ўмовы для авалодання ведамі, рэалізацыі здольнасцей і грамадзянскага станаўлення.
Дарагія вучні і студэнты! Настойліва авалодвайце ведамі, старайцеся думаць творча, самастойна вырашаць самыя складаныя задачы і дасягнуць намечанай мэты.
Паважаныя настаўнікі! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакародным служэнні ідэалам мудрасці, асветы і дабрыні.
Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, плённай працы, шчасця і дабрабыту.
Вось і закончыліся летнія канікулы. Зноў ажывуць школьныя калідоры і класы напоўняцца дзіцячым гоманам. Гучны званок сёння абвясціў ва ўсіх навучальных установах раёна пра пачатак новага навучальнага года і паклікаў за парты 2337 вучняў.
Пра гэта ішла размова 29 жніўня на пленарнай нарадзе педагогаў раёна. Напачатку адбылося знаёмства з маладым папаўненнем. 1 верасня пачынаецца педагагічны шлях 12 маладых спецыялістаў. Да іх з добрымі пажаданнямі звярнуўся мудры кіраўнік і вопытны настаўнік, дырэктар Слабадской школы Б. З. Невяроўскі. Менавіта з яго выступлення ўзяты словы, якія змешчаны ў загаловак. А яшчэ сярод пажаданняў было шукаць у дзецях добрае, самаўдасканальвацца, быць крыху наперадзе вучняў.
Пытанне "Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі Міёрскага раёна па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, закупак лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні дапамогі ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак" разгледжана на выязным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 жніўня. Напачатку старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў пазнаёміў удзельнікаў пасяджэння з раёнам, асаблівую ўвагу звярнуў на мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў, стварэнне новых вытворчасцяў. Наглядным сведчаннем змен, якія адбываюцца на Міёршчыне, быў відэафільм.
Дзень ведаў—гэта свята, да якога загадзя рыхтуюцца, свята, якога чакаюць, свята, якое дорыць шмат станоўчых эмоцый. Гэты дзень асабліва значны для першакласнікаў, якія ў першы раз пераступаюць школьны парог. Для бацькоў, якія перажываюць за сваіх дзяцей і вучацца разам з імі на працягу навучальнага года. Для бабуль, якія захапляюцца вучнямі, што ідуць у школу з пышнымі букетамі кветак, у прыгожым убранні і з усмешкамі на тварах. Для адных гэты дзень—вяртанне ў мінулае, для іншых—крок у будучыню. А з якімі думкамі і настроем спяшаюцца ў гэты дзень у школу настаўнікі?
Тэлефонныя станцыі ў Міёрах, Дзісне і аграгарадку Язна з 2 верасня будуць пераведзены на новы фармат вызначэння нумара выклікаючага абанента. Таму вызначэнне нумара будзе магчыма толькі пры наяўнасці ў абанента сучаснага тэлефоннага апарата ў фармаце CLIP (еўра-АОН, CallerID), а таксама пры ўмове рэгістрацыі гэтага апарата ў сэрвісным цэнтры РУП "Белтэлекам". Тэлефонныя апараты састарэлых мадэляў "Русь", "Фаэтон" і інш. нумар абанента вызначаць ужо не будуць.
З 1 верасня стартуе чарговая акцыя для ўсіх новых абанентаў, якія жадаюць падключыць паслугі высокахуткаснага інтэрнэта ByFly і інтэрактыўнага тэлебачання Zala са скідкамі да 7 месяцаў. Даведкі па тэл. 5-02-52.
З 1-га да 30 верасня "Белдзяржстрах" праводзіць акцыю па заключэнні дагавароў добраахвотнага страхавання наземных транспартных сродкаў. Грамадзянам прадстаўляецца 5% скідка да разлічваемага страхавога тарыфу пры ўмовах, што варыянт страхавання "Аўтакаска "Класічны", тэрмін страхавання—год, узрост легкавога аўтамабіля не старэй за 10 год. Калі дагавор добраахвотнага страхавання заключаецца на такіх умовах, страхавальнікатрымае яшчэ сувенір. Гэта можа быць аптэчка аўтамабільная, аварыйны знак, трос, камізэлька святлоатбівальная і інш.