29 кастрычніка — Дзень супрацоўнікаў Дэпартамента аховы
Напярэдадні Дня аховы нашы супрацоўнікі наведалі вучняў пачатковых класаў СШ №2, дзе правялі невялікае паказальнае выступленне. На ім імкнуліся расказаць дзецям пра работу кінолага са службова-пошукавым сабакам і паказаць яе на практыцы.
У сераду, 30 кастрычніка, з 10 да 11 гадзін тэлефонную размову з чытачамі газеты праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Іосіфавіч Баданін. Звяртайцеся да яго па пытаннях эканамічнага развіцця па тэл. 4-14-02.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую працу і добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў узнагароджаны Курловіч Іван Часлававіч — вадзіцель ААТ "Аўтатранспартнае прадпрыемства №15".
У музычнае падарожжа ў часе меламанаў і танцораў запрашае Чэраскі СДК у суботу 2 лістапада. Любімыя хіты 80-х, 90-х і папулярныя сучасныя мелодыі будуць гучаць з дзевяці гадзін вечара да двух ночы. Чакаем на дыскатэку!
На чарговым пасяджэнні, якое адбылося 25 кастрычніка, райвыканкам падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна сёлета за 9 месяцаў. Адзначана, што забяспечана выкананне 5 з 19 прагнозных паказчыкаў.
За студзень-верасень індэкс прамысловай вытворчасці склаў 110,7% пры заданні 120%.
Традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў сёлета прайшла 23 кастрычніка. Зала райвыканкама была амаль поўнасцю запоўнена. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю паглядалі адзін на аднаго. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская паведаміла, што працаваць на Міёршчыну прыбылі 136 маладых спецыялістаў, 108 з якіх—ураджэнцы раёна. Такая тэндэнцыя не можа не радаваць.
Амаль кожны хоць раз у жыцці прымаў удзел у якіх-небудзь конкурсах ці спаборніцтвах. Многія неаднаразова былі ўдзельнікамі школьных або раённых алімпіяд. Таму ўсе пагадзяцца, што справа гэтая вельмі цяжкая і адказная. Асабліва складана ўявіць адчувані, каму выпала магчымасць паўдзельнічаць у міжнародных конкурсах.
У кожным калектыве ёсць людзі, якія не займаюць высокіх пасад, не маюць "гучных" узнагарод, а проста робяць сваю справу, магчыма, не зусім прэстыжную… Аднак часта менавіта ад іх залежаць настрой акружаючых і атмасфера на рабоце.
У дзіцячым садку №3 гэтую "місію" выконвае Алена Паўлаўна Афанасьева. Яе паважаюць калегі, слухаюць бацькі, а дзеці ласкава называюць "наша Лена Палаўна".