Быць юрыстам Людміла Пупіна вырашыла яшчэ ў школьныя гады. Паступіла на юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржуніверсітэта і ў 2009-м атрымала дыплом. Першае працоўнае месца чакала маладога спецыяліста ў міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Распараджэннем старшыні аблвыканкама сёлета з 25 лістапада да 25 снежня праводзіцца месячнік бяспекі. Мэта яго—прыцягненне ўсіх зацікаўленых бакоў да арганізацыі належных умоў працы і недапушчэння вытворчага траўматызму і захворванняў работнікаў, захавання працоўнай дысцыпліны і патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", прывядзення працоўных месц у адпаведнасць з патрабаваннямі норм і правіл па ахове працы, арганізацыі належнага вытворчага кантролю за станам умоў працы на рабочых месцах.
323 дарожна-транспартныя здарэнні ў перыяд з 1 па 21 лістапада здарыліся ў рэспубліцы. 78 чалавек загінулі і 333 атрымалі раненні. Каля паловы загінулых — пешаходы і веласіпедысты. Найбольшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з гібеллю людзей зафіксавана ў Мінскай (28), Брэсцкай (20), Віцебскай (10) і Гомельскай (9) абласцях.
Дзяцінства—кароткі, але вельмі важны этап у жыцці кожнага чалавека. Для большасці малых гэта час гульняў, пазнання свету, развіцця і росту. Для іншых—болю, адчаю і адзіноты. Але, нягледзячы ні на што, кожнае дзіця шчыра верыць у цуды, дабрыню і казку.
Напэўна, таму з такой цікавасцю дзятва чакае самае любімае і таямнічае свята—Новы год. І верыць, што менавіта ў гэтую ноч збудуцца яго мары і здзейсняцца надзеі.
28 лістапада пасяджэнне аблвыканкама ўпершыню прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Як адзначыў губернатар вобласці Аляксандр Косінец, новая форма работы павысіць эфектыўнасць гэтага мерапрыемства, і дазволіць зэканоміць рэсурсы, якія затрачваюцца на прыезд старшынь райвыканкамаў, спецыялістаў і служачых з рэгіёнаў у абласны цэнтр. Такая практыка будзе выкарыстоўвацца ў далейшым.
Міёрскі райвыканкам паведамляе, што з 10 да 24 снежня 2013 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання па аб'екце "Дэталёвы план жылога раёна сядзібнай забудовы "Сосны" ў г. Міёры Віцебскай вобласці".
Жыхару Дзісны Яўфграфу Вікенцьевічу Касатаму ў пачатку верасня споўнілася 90. Яго павіншавалі былыя калегі з лясгаса, крыху пазней з сувенірам наведаўся кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Ч. С. Кашкур. Прыемна, што і ў сталым узросце ветэран застаецца энергічным і добра памятае важнейшыя падзеі свайго жыцця.
27 лістапада адбылася 30-я нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Па дакладзе начальніка фінансавага аддзела В. І. Пабяржына на ёй разгледжаны асобныя пытанні падаткаабкладання. Дэпутаты прагаласавалі за рашэнне, якім прадугледжваецца ў 2014 годзе павелічэнне стаўкі зямельнага падатку для юрыдычных і фізічных асоб у два разы.