Для большасці лета асацыіруецца з адпачынкам. Прычым калі для дарослых вольны час абмяжоўваецца колькасцю адпускных дзён, то для дзяцей гэта амаль тры месяцы свабоды. Напярэдадні канікул пытанне аб бяспецы школьнікаў у летнія месяцы, калі яны прадастаўлены самі сабе, набывае найбольшую актуальнасць. Менавіта гэтай тэме прысвячалася асноўная частка агульнашкольнага бацькоўскага сходу ў СШ №2.
За свае ўчынкі трэба адказваць. Каб гэтую ісціну добра ўсвядомілі схільныя да супрацьпраўных паводзін падлеткі, іх запрасілі на пашыранае выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якое праходзіла ў СШ №2. Яны сталі сведкамі, да чаго прыводзіць небяспечнае сяброўства са спіртным.
Музей горада Дзісна — з'ява ўнікальная. Ён нарадзіўся на свет дзякуючы нястомнаму энтузіязму мясцовых гісторыкаў і аматараў краязнаўства. За свае поўныя 18 год існавання пяць разоў мяняў месца жыхарства і шэсць — аднаўляўся. Зноў і зноў адраджалі захаваную ў керамічных вырабах, лазовай мэблі, даўніх фотаздымках, вышываных ручніках, дыванах-маляванках і многіх іншых прадметах гісторыю Дзісеншчыны неабыякавыя да яе людзі.
Кажуць, што тэатр пачынаецца з вешалкі, а з чаго пачаць знаёмства з новым населеным пунктам? Хутчэй за ўсё з яго гісторыі і славутасцяў. 2014-ы аб'яўлены Годам гасціннасці, таму пытанне пра тое, куды наведацца гасцям горада і якія выставы паглядзець, набывае асаблівую актуальнасць. Пра тое, чым зацікавіць турыстаў, нам расказала дырэктар раённага гісторыка-этнаграфічнага музея А. А. Лагунёнак.
Гавораць, дзеці ў абавязку перад бацькамі. За клопат і ўвагу, безумоўную любоў і пастаянную падтрымку. Бывае і зусім наадварот. Трыццацісямігадовы мужчына аказаўся ў абавязку перад двума сваімі дочкамі. Больш за 25 мільёнаў беларускіх рублёў склала запазычанасць па аліментах. Выплочваць сродкі на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей мужчына абавязаны з 2004 года. Рабіў гэта непастаянна. Здаралася, што "прастоі" цягнуліся некалькі месяцаў. Неаднаразова яго папярэджвалі пра крымінальную адказнасць за ўхіленне ад выплаты аліментаў.