Пракурор Міёрскага раёна Іван Адамавіч Волчык у органах пракуратуры са студзеня 2002 года. Пасля вучобы ў Полацкім дзяржуніверсітэце быў накіраваны ў Расоны, дзе шэсць з паловай год займаў пасаду следчага. Наступнай прыступкай службовай лесвіцы сталі абавязкі намесніка пракурора Докшыцкага раёна. У нашым раёне Івана Адамавіч служыць з лістапада 2010 года.
У апошні дзень мая ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах" рабочая група аддзела адукацыі, спорту і турызму завітала ў госці да В.П. Савуціча, гаспадара аграсядзібы "У Пятровіча". Віктар Пятровіч правёў для гасцей невялікую аглядавую экскурсію, падчас якой па вартасці ацанілі інтэр'ер дома і выдатна аформлены прысядзібны ўчастак.
У ААТ "Пад'ельцы" закладзена ў траншэі 2129 тон правяленай масы. Надвор'е ў апошнія дні сонечнае, але "налятаюць" кароткія ліўніевые дажджы і павышаецца вільготнасць правяленай травы ў пракосах. Даводзіцца чакаць, пакуль маса абсохне. Каб забяспечыць высокую якасць корму, прымяняюць кансерванты.
У маі з візітам у Міёры завітаў намеснік пракурора вобласці У. І. Гук. У размове з карэспандэнтам раённай газеты Уладзімір Іванавіч акцэнтаваў увагу на наступных момантах.
Новы падыход да старых праблем У сувязі з уступленнем у сілу закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" , уводзяцца ў практыку новыя спосабы вырашэння сямейных канфліктаў.
Ахвярам хатняга насілля прадаставяць часовы прытулак, дзе можна перачакаць нягоды, а вінаватых на пэўны перыяд пазбавяць магчымасці бачыцца з сям'ёй. Такія меры прадугледжвае Закон Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", які ўступіў у сілу 16 красавіка 2014 года. Законам уведзена новая мера агульнай прафілактык — штогадовая распрацоўка і зацвярджэнне рэгіянальных комплексных праграм па прафілактыцы правапарушэнняў і правядзенне адпаведных мерапрыемстваў. Гэта справа мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Тамара Аляксандраўна Касатая з Язна выдатная майстрыха. Яна не толькі вырабляе прыгожыя пано, але і навучае гэтаму сваіх гасцей. Разам з мужам Іванам Мітрафанавічам сардэчна і з радасцю яны сустракаюць нераўнадушных да вясковых краявідаў турыстаў на сваёй аграсядзібе "Клённая". У простым на першы погляд вясковым доме адпачынак ладзіцца каларытны і запамінальны. Гэта ўжо ацанілі англічане, палякі, немцы, азербайджане, грузіны, рускія, і безумоўна, беларусы — з розных гарадоў. Адпачывальнікі пакінулі вельмі цёплыя запісы ў "Кнізе водгукаў". Вось таму пацверджанне: