Штогод Міёршчына ўдзельнічае ў конкурсе падворкаў, які праходзіць у межах "Славянскага базару ў Віцебску". Да задачы захапіць і парадаваць гасцей фестывалю міярчане і сёлета аднесліся сур'ёзна: работнікі райспажыўтаварыства і мясакамбіната частавалі смачненькім, прадстаўнікі заказніка "Ельня" і паляўнічай гаспадаркі "Абстэрна" прэзентавалі прыроднае багацце раёна, артысты народнага фальклорнага гурта "Язынка" дэманстравалі таленты міёрскага краю.
Дзісна тытулавана самым маленькім горадам Беларусі. Вядомая яна і як цікавы гістарычны цэнтр, дзе кожны зможа знайсці славутасці "па гусце". Тут ёсць востраў, на якім захаваліся валы старажытнай крэпасці, стогадовы мост, Васкрасенская царква, францысканскі касцёл бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі. Невыпадкова, што ў такім населеным пункце актыўна набірае абароты агратурызм. У акрузе дзейнічаюць 4 сельскія сядзібы.
З пачатку года ў вобласці ў пажарах загінула двое дзяцей, дзевяць траўміравана ў дарожна-транспартных здарэннях, чатыры непаўналетнія ўтапіліся. Яшчэ чатырох дзяцей удалося выратаваць з абдымкаў воднай стыхіі, у тым ліку аднаго ў нашым раёне.
Бяспека жыццядзейнасці грамадзян — асноўная мэта і зацікаўленасць дзяржавы. Кампетэнтныя органы праводзяць комплексныя мерапрыемствы, скіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх. Разам з тым, нягледзячы на прымаемыя меры, з пачаткам купальнага сезона ў рэспубліцы павялічылася колькасць людзей, якія ўтапіліся ў вадаёмах. У Віцебскай вобласці ахвярамі вады стала 48 чалавек. У іх ліку маглі аказацца трое жыхароў нашага раёна, аднак выратавальнікі своечасова паспелі на дапамогу.
Hа Міёршчыне лета чакаюць не толькі як ягадна-грыбную пару. Для мясцовых жыхароў гэта яшчэ і час, калі адзначаецца свята горада, а ў Пераброддзі гучаць акорды традыцыйнага фестывалю. Сёлета ён прайшоў 29 чэрвеня.