Толькі клапатлівых, беражлівых, працавітых гаспадароў зямлі восень шчодра аддзячвае ўраджаем. Сёлетні каравай Віцебшчыны заважыў аж 1.302 тысячы тон зерня. Гэта рэкорд за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.
У сераду, 1 кастрычніка, на працягу рабочага дня ля "гарачага тэлефона" будзе дзяжурыць карэспандэнт аддзела пісьмаў і сацыяльнай сферы Арына Баркоўская. Чакаем вашых званкоў на нумар 4 19 67.
Гэта толькі здаецца, што час прыглушыў жудасныя ўспаміны мінулай вайны. Не, у тых, хто сутыкнуўся з нечалавечай жорсткасцю фашызму, душэўныя раны кроваточуць і цяпер, варта дакрануцца да іх нават словам. Менавіта такое ўражанне пакінула нядаўняя вераснёўская паездка з раённым ваенным камісарам С. І. Жабёнкам у Пераброддзе, дзе настаўніца гісторыі мясцовай школы Наталля Віктараўна Самсановіч імкнецца прыадкрыць малавядомую ў свой час, а цяпер і зусім забытую старонку перабродскай трагедыі беларускага яўрэйства. А яна так мала адрозніваецца ад таго, што давялося перажыць старэйшаму пакаленню ўсіх нашых землякоў.
Прачытаў артыкул "Салдату патрэбна цішыня" і не ўстрымаўся, каб не ўзяцца за пяро. Хаця раней прыняў рашэнне не пісаць у нашу газету, бо ўжо дужа яна стала беспрынцыповай, як кажуць, бяззубай. Адзін хвалебны матэрыял, быццам, у раёне няма іншых праблем, апроч тых, як прыгатаваць галубцы, ці з якім лікам згулялі ў футбол нашы дзеці і г.д. Аднак Мікалай Вячаслававіч Лакотка ўзняў вельмі актуальную ў наш час праблему.
Наш дзіцячы санаторый "Расінка" справамі заваяваў права называцца лепшым сярод аднатыпных устаноў рэспублікі. І такім застанецца, — нібы сцвярджае дырэктар Іван Уладзіміравіч Паплаўскі, з гордасцю дэманструючы сваю вялікую гаспадарку. А яна не толькі сёлета працягвае заставацца сапраўднай будаўнічай пляцоўкай.
22 верасня члены раённай арганізацыі грамадскага аб'ядання "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" сабраліся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на справаздачна-выбарным сходзе, які вяла намеснік старшыні райвыканкама Т. А. Стальмачонак. Старшынёй арганізацыі абраны Генадзь Васільевіч Кажан, які і раней займаў гэтую пасаду. Яго намеснікам — Тамара Васільеўна Пашкевіч. На 5-ю абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю дэлегіраваны Генадзь Васільевіч Кажан і Дзіяна Іосіфаўна Крук.
У субботу, 20 верасня, у Міёрскай СШ №2 адбылася алімпіяда па фінансавай граматнасці. Такое выпрабаванне для дзяцей было ў навінку — адпаведны курс у школьную праграму не ўключаны, адказваць даводзілася без папярэдняй падрыхтоўкі, спадзеючыся толькі на ўласную эрудыцыю.
Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Миорскому району напоминает, что приближается срок уплаты налога на недвижимость и земельного налога.