Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка. На гэты пост прэтэндуюць восем чалавек: цяперашні прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы мір" Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, эканаміст Віктар Цярэшчанка, выкладчык з Брэста Жанна Раманоўская, старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч.
ПРЕЗИДИУМ МИОРСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ МИОРСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ П О С Т А Н О В Л Е Н И Е 21 июля 2015 г. № 29/470 г.Миоры
Об образовании Миорской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь На основании части девятой статьи 24 и части первой статьи 34 Избирательного кодекса Республики Беларусь Президиум Миорского районного Совета депутатов и Миорский районный исполнительный комитет ПОСТАНОВИЛИ: 1. Образовать Миорскую районную комиссию по выборам Президента Республики Беларусь (далее—Комиссия) в составе 13 человек.
Пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс vybory2015.by, дзе будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Тут можна знайсці інфармацыю аб ініцыятыўных групах, дапушчаных да ўдзелу ў зборы подпісаў, а таксама аб іх каардынатарах па рэгіёнах. Апублікаваны апошнія навіны са сродкаў масавай інфармацыі, якія маюць непасрэднае дачыненне да выбараў. Са слоў Мікалая Лазовіка, чакаецца, што на сайце і далей будуць размяшчацца найбольш важныя паведамленні па электаральнай тэматыцы. Такім чынам карыстальнікі змогуць пазнаёміцца з мінулымі і будучымі падзеямі гэтай тэматыкі. Цяпер на сайце ВЫБАРЫ-2015 можна знайсці зварот кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
23 ліпеня ў Беларусі стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі працягнецца да 21 жніўня ўключна.
21 июля 2015 года состоялось первое организационное заседание Миорской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь. На заседании приняты решения об избрании председателя, заместителя, секретаря комиссии, об утверждении режима и графика работы Миорской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь.
Зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Такое рашэнне прынята 17 ліпеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Рашэннем райвыканкама № 438 ад 13 ліпеня 2015 года вызначаны месцы, забароненыя для правядзення пікеціравання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Нельга правадзіць такія мерапрыемствы на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і арганізацый аховы здароўя. Аддзел унутраных спраў райвыканкама будзе забяспечваць ахову грамадскага парадку ў адведзеных і забароненых для пікеціравання месцах.
Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка — такое рашэнне прынята 30 чэрвеня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якое завяршае работу сёмай сесіі. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына нагадала, што на гэтых выбарах будзе выкарыстоўвацца такое новаўвядзенне, як фінансаванне перадвыбарных кампаній кандыдатаў за кошт іх фондаў.
Стартаваў новы праект Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі "Адкрытыя дэбаты "ВЫБІРАЙ.BY!" Яго мэта—аб'яднаць намаганні юнакоў і дзяўчат у сацыяльна значнай дзейнасці на карысць грамадства. Як адзначыў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў, ад маладых грамадзян Беларусі і іх выбару ў многім залежыць будучае рэспублікі. Толькі прымаючы актыўны ўдзел у жыцці краіны, адгукаючыся на ўсе падзеі, выступаючы ініцыятарамі карысных пачынанняў, моладзь можа вызначыць сваю грамадзянскую пазіцыю.