Warning: Use of undefined constant title - assumed 'title' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/mijoryby/public_html1/engine/modules/calendar.php on line 107

Педагагічны работнік з Дзісны Ала Пятроўна Майсяёнак удзельнічае ў экалагічных акцыях, непакоіцца пра захаванне прыроднага багацця родных мясцін, збірае цікавыя гісторыі пра ўзаемаадносіны чалавека і дзікіх насельнікаў лясоў і палёў. Ды яшчэ піша пра ўсё гэта ў раённую газету. Яе нераўнадушныя карэспандэнцыі пазнаеш адразу, яны захапляюць, непакояць, прымушаюць суперажываць.
У суботу, 4 ліпеня, на пытанні жыхароў Міёршчыны адкажа намеснік старшыні райвыканкама па эканамічных пытаннях Аляксандр Іосіфавіч Баданін. Тэлефануйце на нумар 4-14-02 з 9 да 12 гадзін. *** 6 ліпеня, у панядзелак, вы можаце задаць свае пытанні начальніку Міёрскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івану Пятровічу Рунду. Тэлефануйце па нумары 4-15-98 з 8.00 да 10.00 гадзін.
Феакціст Канстанцінавіч Нізюлька жыве ў Цімошкаве, але плён яго жыццёвага захаплення і працы могуць пабачыць многія жыхары Міёршчыны, ды і суседніх раёнаў. Ці знойдзецца дзе сад, у якім няма яго саджанцаў?! Не згодны? Тады нагадаю, што на восеньскім кірмашы 1995 года ў райцэнтры ён прадаў 400 дрэўцаў розных гатункаў. Сцвярджаў, што ў папярэднія гады рэалізоўваў у Міёрах, Дзісне, Дрысе, Лужках і іншых навакольных гарадах і мястэчках да тысячы яблынек.
ПАЛАТА прадстаўнікоў па прапанове Цэнтрвыбаркама прызначыла выбары Прэзідэнта на 11 кастрычніка. Галоўная выбарчая кампанія гэтага года стартавала. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна закончыцца не пазней за 22 ліпеня, этап збору подпісаў будзе доўжыцца з 23 ліпеня да 21 жніўня.
Перад вамі вельмі рэдкі, можна сказаць, унікальны здымак. У першую чаргу таму, што надта мала фатографаў адлюстравала падзеі мінулай вайны ў нашай мясцовасці. Вось і гэты зроблены, трэба меркаваць, нямецкім армейскім фатографам. Цяжка сцвярджаць, наколькі ён быў прафесіяналам.
Рэдакцыйны фотаархіў утрымлівае нямала цікавых здымкаў, зробленых нашымі фатакарамі Пятром Баброўскім, таксама франтавіком, і Казімірам Блажэвічам у розны час і ў розных абставінах. Гэтыя дзве выявы аб'ядноўвае ваенная тэматыка. На іх — былыя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай.
Кожны год, калі наша краіна святкуе сваё галоўнае свята, раздаюцца тэлефонныя званкі ў доме Зоі Іванаўны Лаўрыновіч. Гэта родныя і блізкія спяшаюцца павіншаваць дарагога чалавека з днём нараджэння. З мноства шчырых пажаданняў вылучаецца самае галоўнае — добрага здароўя.
Штогод выпускнікі сельскагаспадарчых устаноў прыязджаюць працаваць на Міёршчыну. Сярод маладых спецыялістаў ёсць бухгалтары і эканамісты, тэхнікі-механікі, электрыкі, энергетыкі, трактарысты-машыністы, аграномы, заатэхнікі… Летась больш за 20 хлопцаў і дзяўчат розных прафесій папоўнілі рады ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс", "Пад'ельцы", "Папшулі", "Чэрасы", УП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі" і іншыя прадпрыемствы АПК.
Футбольная каманда Міёрскай ДЮСШ добра вядомая ўсім, хто цікавіцца спартыўным жыццём раёна. Пра яе перамогі і выступленні на разнастайных матчах можна прачытаць у "Міёрскіх навінах", прозвішчы хлопцаў знаёмыя тым, хто цікавіцца іх дасягненнямі, самі ігракі, як і іх трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч, не раз адзначаліся падчас ушанавання спартсменаў па выніках года.