З сямі пытанняў, разгледжаных раённым выканаўчым камітэтам 23 кастрычніка, галоўным стала выкананне задання па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў, сацыяльна-значных аб'ектаў у раёне і рабоце арганізацый будаўнічай галіны. Кіраваў пасяджэннем старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. У самым пачатку работы Ігар Валер'евіч павіншаваў старшыню Новапагосцкага сельсавета Р. А. Гернат з юбілеем і па даручэнні абласнога Савета дэпутатаў уручыў ёй грамату, такая ж узнагарода-ад раённага выканаўчага камітэта.
У суботу, 31 кастрычніка, ля тэлефона 4-21-31 дзяжурыць першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Анатольевіч Бялько. Звяртайцеся з 9 да 12 гадзін.
22 кастрычніка ва ўгоддзях ААТ "Туркова" прайшоў другі этап занальных спаборніцтваў аратых гаспадарак раёна. Для яго ўдзельнікаў ва ўрочышчы Шчаснага, дзе размешчаны найбольш падыходзячыя сельгасугоддзі паміж вёскай Супорніца і балотным масівам ландшафтнага заказніка "Ельня", загадзя было адмерана 15 участкаў, дзесяць для энерганасычаных трактароў з абаротнымі васьмікорпуснымі плугамі, і астатнія - для счэпак са звычайнымі 3-4-корпуснымі.
23 кастрычніка ў Міёрах адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні хірургіі" з правядзеннем майстар-класа. У якасці гасцей і выступоўцаў прысутнічалі галоўны хірург упраўлення здравааховы аблвыканкама Сяргей Падалінскі, а таксама загадчыкі хірургічных, анестэзіялагічных і рэанімацыйных аддзяленняў вобласці, выкладчыкі, дацэнты Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Віртуозы сваёй справы спынялі ўвагу на важных прафесійных момантах, іх уважліва слухалі калегі па галіне з усіх рэгіёнаў вобласці.
1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых, калі веруючыя дзякуюць Богу і аддаюць пашану ўсім святым і тым, чые імёны невядомыя, але дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Ва ўсіх храмах пройдуць набажэнствы. Літургія ў гэты дзень мае радасны характар.
Нашай дарагой матулі-Вользе Фёдараўне Шыманскай-30 кастрычніка спаўняецца 90 год. Нарадзілася на Магілёўшчыне ў шматдзетнай сям'і, дзе выхоўвалася адзінаццаць дзетак (мама другая). Яе тата прайшоў тры вайны, старэйшы брат Віктар ваяваў у Вялікай Айчыннай. Цяжка прайшлі матуліны маладыя гады. Як старэйшая, спазнала жахі і пазбаўленні. Шмат разоў яе заганялі ў Германію, ды збягала, доўга хавалася ў падвале ад немцаў. Прыгадваючы, расказвала нам, як паўзла па бульбяным полі і двое сутак не магла вярнуцца дадому, каб не наклікаць катаў на сям'ю.
21 верасня, якое адпаведна рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН абвешчана Міжнародным днём міру, у радзільным аддзяленні Міёрскай ЦРБ нарадзілася адзінае дзіцятка. Праз тыдзень дзяўчынку з матуляй выпісалі дадому. Непрыкметна праляцеў першы месяц малюткі. Пад пільнай увагай сям'і Лаўрыновічаў яна адчувае сябе добра і хутка набірае вагу.
У вёсцы Волкаўшчына згарэў склад з сенам, што належыць ААТ "Любінова". Паведамленне пра загаранне паступіла ў РАНС ад мясцовых жыхароў 17 кастрычніка ў 18.45. Памяшканне аднаўленню не належыць, застаўся толькі металічны каркас.
Папярэдняя прычына пажару-падпал. Праверку праводзіць Міёрскі РАСК.
У вёсцы Волкаўшчына згарэў склад з сенам, што належыць ААТ "Любінова". Паведамленне пра загаранне паступіла ў РАНС ад мясцовых жыхароў 17 кастрычніка ў 18.45. Памяшканне аднаўленню не належыць, застаўся толькі металічны каркас. Папярэдняя прычына пажару-падпал. Праверку праводзіць Міёрскі РАСК.