Кожны з нас па жыцці можа аступіцца, так і дзеткі, што ў пятніцу паўдзельнічалі ў штогадовай спартакіядзе, калісьці зрабілі неабдуманы ўчынак, і таму пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх або на ўнутрышкольны кантроль. Нехта з іх там апынуўся выпадкова і сваімі паводзінамі "рэабілітуе" сябе. Некаторыя, можа быць, (што вельмі непажадана) не імкнуцца далучацца да разважнага, сумленнага і дастойнага жыцця, плённай вучобы. Ім хочацца "хадзіць на галаве". Ды гэта ўжо асобная тэма. Але тое, што актыўнасць і спорт дысцыплінуюць і арганізоўваюць у патрэбным напрамку—неаспрэчна. У тым пераканаліся на вышэй згаданым спаборніцтве паміж гарадскімі школамі.
жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх
складаецца жыццё, што
даецца толькі
аднойчы.
Успаміны параўноўваюць з дрывамі, што падкідваюць у касцёр жыцця. Чым іх больш, тым вышэй і ярчэй полымя. У Рэгіны Васільеўны Аланцьевай гэты касцёр вялікі і ля яго заўсёды могуць пагрэцца блізкія людзі. Сярод безлічы згадак радасныя і сумныя, светлыя і цяжкія, з навізной сустрэч і горыччу расстанняў, з сяброўскімі ўсмешкамі і болем страт… Якімі б яны ні былі, з іх складаецца жыццё, што даецца толькі аднойчы.
У ААТ "Гвардзейскі" калектыў механізатараў невялікі. Каб выканаць увесь аб'ём палявых работ, кожнаму за сезон даводзіцца памяняць некалькі відаў навясных і прычапных агрэгатаў. У тым ліку і Віктару Казіміравічу Рачыцкаму, які шчыруе на "Беларусе".
Ірына Віктараўна Грудзінская вядзе натарыяльныя справы на Міёршчыне са жніўня мінулага года пасля заканчэння ў 2010 годзе юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, дзе атрымала дыплом правазнаўцы.