Сессия районного Совета »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Афіцыйна » Сессия районного Совета
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

6-01-2012, 14:14 Афіцыйна  ] • Сессия районного Совета   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Сесія раённага Савета

 

27 снежня адбылася 15-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. На ёй са справаздачай раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2011 годзе і прагнозных паказчыках на 2012 год выступіў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Даклад “Аб бюджэце раёна на 2012 год” зрабіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржын. Садаклад пастаяннай камісіі раённага Савета па пытаннях бюджэту і эканамічнаму развіццю прадставіла яе старшыня   А. С. Дуброўская. У абмеркаванні гэтых пытанняў прынялі ўдзел старшыні пастаянных камісій В. У. Гагалінскі, М. М. Баніфатава і Р. А. Гернат.

 

Сесія прыняла рашэнні аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2012 год. Прадугледжваецца павелічэнне інвестыцый у асноўны капітал на 106-107%, рознічнага тавараабароту  — на 105,5% прадукцыі сельскай гаспадаркі на 104-105%, экспарт тавараў на — 115-123%, экспарт паслуг — на 115-117%.

Зацверджаны раённы бюджэт на 2012 год па даходах у суме 140090935,2 тысячы рублёў і расходах у 132615273,1 тыс. рублёў.

 

Сесія зацвердзіла інструкцыю аб парадку продажу заселеных жылых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Міёрскага раёна, пражываючым у іх грамадзянам. Яе прадставіў дэпутатам першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько. Па дакладу В. А. Бялько задаволена просьба Міёрскага ПМС аб адмове ад арэнды возера Сумаўка.

 

Дэпутаты падрымалі прапанову намесніка старшыні райвыканкама А. І. Баданіна аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 15 чэрвеня 2011 года №67, якія тычацца інструкцыі па вызначэнню пачатковай цаны продажу аб’ектаў камунальнай уласнасці раёна. Таксама зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення работ па пераўтварэнню камунальных унітарных прадпрыемстваў, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

 

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. П. Рунда прадставіў сесіі рашэнне аб лімітах здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод на 2012 год. Дэпутаты за яго прагаласавалі.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка ўнесла на разгляд сесіі змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета ад 31 снежня 2010 года №39, якія тычацца рэгламенту. У прыватнасці, дэпутатам прадастаўлена права ўтвараць дэпутацкія групы, вызначаны парадак іх сустрэч з насельніцтвам.

 

Сесія зацвердзіла план работы раённага Савета дэпутатаў на 2012 год.

Матэрыялы сесіі будуць надрукаваны.

У рабоце сесіі прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Ю. Скавародка. Ён падзякаваў дэпутатам за плённую працу і пажадаў у надыходзячым няпростым годзе падвоіць намаганні.

У заключным слове старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў адзначыў, што святочнай раскачкі не павінна быць, з першых дзён новага года трэба брацца за напружаную працу.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar