Дороги... местных проблем »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Афіцыйна » Дороги... местных проблем
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

25-06-2012, 15:12 Афіцыйна  ] • Дороги... местных проблем   |  
 
Назва: Дарогі… мясцовых праблем      

Дороги... местных проблем Чарговы дзень інфармавання адбыўся 21 чэрвеня ў Мікалаёўскім сельсавеце.  У буйнейшыя населеныя пункты выехалі чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пад кіраўніцтвам адказных работнікаў раённага звяна. У іх складзе былі медыкі, прадстаўнікі праваахоўчых органаў і РАНС.

 

Прыём наведвальнікаў па асабістых пытаннях вёў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Да яго і звярнулася прадавец магазіна ў Мікалаёве В. С. Федарэц. Яе непакоіць, што пасля дажджоў даезд да гэтай гандлёвай установы становіцца вельмі гразкім. Праблема старая, бо ў час будаўніцтва аграгарадка сотню-другую метраў шляху, па якому штодзень ходзяць амаль усе вяскоўцы, не паспелі падсыпаць.

Аказалася, што практычна ўсе групы таксама сутыкаліся з дарожнымі пытаннямі. Так, ёсць праблемны ўчастак пры пад’ездзе да Ліпаціна, аналагічная сітуацыя ў Баслаках, Турчыно, патрабуе рамонту дарожнае палатно на Дзянісава. Крыху пазней Л. І. Лясовіч і дырэктар ААТ “Мікалаёўскі” А. І. Кудрашоў праехалі па тых дарогах, якія патрабуюць падсыпкі ці грэйдзіравання, каб удакладніць аб’ём і выканаўцаў: зоймуцца гэтым спецыялісты ДРБУ-203 і мясцовая гаспадарка. Толькі зрабіць трэба нямала, на выкананне патрэбны час.

 

Старшыня сельскага Савета В. П. Шастакоў ведае мясцовыя праблемы. У іх ліку вызначэнне тлустасці малака, што закупляецца ў насельніцтва, патравы агародаў і нарыхтоўка дроў, асабліва для адзінокіх састарэлых. Насельніцтва завязе патрэбнае яму паліва. Гэтым сёлета актыўна займаюцца бытавікі з Дзісны, меліяратары з Язна, затое аслабіла намаганне лясніцтва, свой уклад уносяць прыватнікі, аднак іх паслугі значна даражэйшыя.

Сустрэчы ў населеных пунктах паказалі, што пералік патрэб вяскоўцаў значна шырэйшы. Напрыклад, жыхары Турчыно і Капыльшчына жадаюць пракласці ў вёску спецыяльны кабель, каб глядзець больш праграм тэлебачання. На іх просьбу сувязісты пакуль не адрэагавалі.

 

У адной з жыхарак Сакалова хату пачаў узмоцнена “есці” грыбок. Як ад яго ўратавацца? У Сіцькове вяскоўцаў непакояць начныя матацыклісты, якія з’язжаюцца на дыскатэку. Некаторым састарэлым патрэбна дапамога сацыяльных работнікаў. Забяспечыць яе рэальна, толькі паслуга гэта платная.

Жыхары Баслакоў хацелі б памяняць пашу для ўласнага статка. Ім паабяцана зрабіць гэта ў наступным годзе. І абяцанне яшчэ раз пацверджана. Угоддзі для гэтага будуць перазалужаны. А яшчэ ў гэтай вёсцы некаторыя жыхары не хочуць прывязаць сабак. Іх наведае ўчастковы.

Добраўпарадкаванне трэба праводзіць у Дарожкавічах, дзе з’явілася звалка.

 

Адна з мнагадзетных сем’яў хацела б мець дзіцячую пуцёўку ў санаторый. Гэта рэальна, толькі ўмовы яе выдзялення і жаданне сям’і па трэміне могуць не супасці.

У некаторых населеных пунктах вялася размова пра добраўпарадкаванне могілкаў і ўборку на  іх дрэў. Справа гэта не простая: калі ўбіраюць дрэва спецыялісты, за гэта давядзецца заплаціць мільён рублёў. Таму размова павінна ісці і пра сродкі на такія работы.

Усе пытанні, узнятыя насельніцтвам у час дня інфармавання, узяты на кантроль. Дадаткова будзе вызначацца магчымасць іх рэалізацыі, удакладняцца выканаўцы і тэрміны.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч выкарыстаў паездку ў Мікалаёва і для таго, каб азнаёміцца з ходам рэканструкцыі фермы “Навасёлкі”. У адным з кароўнікаў тут аднаўляюцца перакрыцці і дах. Неабходныя матэрыялы для гэтага закуплены, ёсць брусы, дошкі, металічныя трубы на калоны, уцяпляльнік. Неўзабаве завязуць страпілы. Работы вядуць будаўнікі з Полацка. Яны ж павінны да верасня правесці аналагічныя работы і ў другім памяшканні. Уласныя будаўнікі заняты на іншых фермах.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar