Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10 Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; TNX_n has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/1b89xapft4opsx4/tnx.php on line 6  Особенности бюджета »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Афіцыйна » Особенности бюджета
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

29-12-2012, 14:18 Афіцыйна  ] • Особенности бюджета   |  
 
Назва: Асаблівасці бюджэту      

Праект бюджэту раёна на 2013 год сфарміраваны з улікам асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі, прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і параметраў грашова-крэдытнай палітыкі рэспублікі на новы год, чакаемага выканання бюджэту у 2012 г., змяненняў і дапаўненняў, уносімых у Бюджэтны і Падатковы кодэксы.

 

Агульная сума даходаў бюджэту раёна (без уліку невяртаемых паступленняў) на 2013 год прагназуецца ў аб’ёме 80,9 млрд. рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі даходаў мінулага года на 23,2%.

Асноўнымі крыніцамі даходаў з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб — 45% агульнай сумы, падаткі на дабаўленую вартасць — 26%, на прыбытак — 5%, на зямлю і нерухомасць — 11%. Прычым па падатку на прыбытак прынята стаўка ў 18%, а паступленні па падатку на нерухомасць вызначаны з улікам індэксу росту цэн у будаўніцтве ў 173,4%. Разлік падатку на дабаўленую вартасць зроблены зыходзячы са стаўкі ў 20%.

 

Для разліку даходаў бюджэту ў 2013 годзе прыняты мэтавы прагноз росту ВУП у 108,5%. Сума ад падатку на дабаўленую вартасць павялічыцца на 32,2%. А адзіны падатак для вытворцаў сельгаспрадукцыі разлічваўся з улікам росту выручкі ад рэалізацыі на 124,6%. Пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання прагназуецца зніжэнне ставак.

 

Адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб чакаецца ў 846 млн. рублёў.

З абласнога бюджэту чакаюцца ў 2013 годзе паступленні ў 115,4 млрд. рублёў. З улікам гэтага даходы па бюджэту раёна складуць 196 млрд. рублёў.

У новым годзе прадоўжыцца курс на сацыяльную накіраванасць расходаў бюджэту. Сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы павялічыцца ў сярэднім на 24,3% і складзе 3737 тыс. рублёў. Агульныя расходы бюджэту прадугледжваюцца ў 194,7 мільярда з ростам у 25%.

 

Рэзервовыя фонды на 2013 год вызначаны ў 1%  аб’ёму даходаў без уліку невяртаемых паступленняў з іншых бюджэтаў. З мэтай захавання ўстойлівасці мясцовых бюджэтаў плануецца фарміраванне дадатковага рэзервовага фонду.

У бюджэце раёна вызначаны сродкі на ўтрыманне органаў дзяржаўнага кіравання, для ветэрынарнай станцыі накіроўваюцца 2,2 млрд. рублёў, інспекцыі дзяржтэхнагляду — 38 мільёнаў, на развіццё паляўнічых гаспадарак — 2,5 мільёна, субсідзіраванне пасажырскіх перавозак — 9,5 млн., пакрыццё розніцы ў цэнах на цвёрдае паліва насельніцтву праз паліўзбыт — 3,3 мільярда.

 

Для прадпрыемстваў ЖКГ прадугледжаны асігнаванні на пакрыццё часткі выдаткаў насельніцтва на ўтрыманне жыллёвага фонду, паслуг лазняў і душавых, бягучы і капітальны рамонт жылля, добраўпарадкаванне і іншае.

Па галінах сацыяльнай сферы — ахова здароўя, адукацыя, фізічная культура і спорт, культура, СМІ, сацыяльная палітыка—выдаткі разлічваліся з разліку заданняў па аптымізацыі паказчыкаў і пры ўзгадненні з адпаведнымі галіновымі камітэтамі і ўпраўленнямі аблвыканкама.

 

Бюджэт раёна на 2013 год сфарміраваны з прафіцытам у 1,7 млрд. рублёў для пагашэння бюджэтных крэдытаў.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar