У пятніцу, 22 сакавіка, з 11 да 13 гадзін адкажа на пытанні па тэл. 4-93-62 і будзе весці прыём (вул. Камуністычная, 12, аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін) намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, начальнік упраўлення па занятасці насельніцтва Ірына Віктараўна Мацвеева. Звяртайцеся па пытаннях працы, занятасці, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння.
ххх
21 сакавіка з 12 да 13 гадзін па тэл. 200-67-62 на пытанні кадастра аднаўляемых крыніц энергіі і сертыфікацыі энергіі з аднаўляемых крыніц адкажа першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. В. Кулік.
ххх
22 сакавіка з 12 да 13 гадзін міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. Г. Цалко адкажа на пытанні аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў па тэл. 200-66-20.