Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » “Здравствуй, отец!”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-05-2011, 11:05 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • “Здравствуй, отец!”   |  
 
Назва:      

“Здравствуй, отец!”Пра Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі ўспамінаюць на кожным кроку: шматлікія помнікі, фільмы, кнігі. Аднак жыццё прыўносіць новыя сюжэты, выпакутаваныя часам і людзьмі.
Перакананы: вайну нам яшчэ вывучаць і вывучаць. Мы не дужа глыбока ўнікалі ў ваенны побыт, у паўсядзённасць: напрыклад,
як выжывалі жанчыны і дзеці. Пра гэта гаварыла Аляксандра Сяргееўна Сінюкова, якая прыехала на Міёршчыну з Краснаярскага краю.
У няблізкую дарогу жанчыну сталага ўзросту (нарадзілася яна ў 1936 годзе) паклікала памяць пра бацьку, які вызваляў тэрыторыю
раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандра Сяргееўна ўспамінала ваеннае ліхалецце скупа. У памяць чатырохгадовай дзяўчынкі ўрэзалася тое, што маці дзень і ноч працавала.
У сям’і было чацвёра дзяцей. Хаця трымалі сваю гаспадарку, але хлеба не бачылі. Выручала бульба і зеляніна. Як казала жанчына, — траўка.
За працу ў калгасе ніякіх грошай не давалі. Вяскоўцы павінны былі здаваць падаткі натурай. Аддавалі мяса, яйкі, малако. Была вялікая
радасць, калі маці выдзелілі каля двух мяшкоў пшаніцы.
А яшчэ ў дзіцячай памяці ад-білася тое, як 11-гадовая сястрычка баранавала поле на карове. Адным словам, — адзначыла госця, — не жылі, а выжывалі.
А. С. Сінюкова хацела звязаць сваё жыццё з медыцынай. Нават пачала вучыцца, але неўзабаве перадумала. Шмат гадоў працавала ў гандлі, была загадчыцай дзіцячага садка. Працоўны стаж — 51,5 года. Цяпер жыве ў горадзе Сасноваборск. А нарадзілася ў вёсцы Заранка Касіхінскага раёна Алтайскага краю. Адтуль на фронт быў мабілізаваны бацька Аляксандры — Сяргей Дзмітрыевіч Малахаў. У сям’і толькі нядаўна даведаліся, дзе ён пахаваны. На чарговы запыт прыйшоў афіцыйны адказ, што Сяргей Дзмітрыевіч Малахаў за-гінуў 8 ліпеня 1944 года на ўзлеску ля вёскі Брыжалюбкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. У адказе сказана, што Сяргей Дзмітрыевіч служыў на батарэі 45-мілімятровых гармат у 975-ым стралковым палку. “Здравствуй, отец!”
Больш ніякіх звестак пра бацьку ў жанчыны не было. Па ўсім відаць, што згаданы полк уваходзіў у склад 29-й стралковай Полацкай ордэна Суворава дывізіі. Менавіта яе воіны вызвалялі Новыя Крукі, Басяныя, Сілава, Ільмовікі.
Аляксандра Сяргееўна гаварыла, што паставіла перад сабой задачу—пабыць на магіле бацькі. Дарэчы, яна любіць падарожнічаць — была ў Кіргізіі, Казахстане, у майскія дні прыехала на Беларусь.
11 мая работнікі райвыканкама дапамаглі госці ажыццявіць задуму. Разам з начальнікам ідэала-гічнага аддзела, старшынёй Узмёнскага Савета, карэспандэнтам паехалі ў Лявонпаль. Перад гэтым жанчына купіла кветкі, вянок.
І вось Лявонпаль, брацкая магіла. Аляксандра Сяргееўна ўзрушана. З кветкамі ў руках яна павольна набліжаецца да пахавання. Крок, яшчэ крок, вочы пільна ўглядаюцца ў радкі-прозвішчы.
— Нет, не вижу, — ціха прамаўляе жанчына. Ад гэтага “нет!” аж перахапіла дыханне.
— Есть, есть, — голас Аляксандры Сяргееўны акрэп. Погляд яе на сярэдзіну помніка, дзе напісана прозвішча: Малахов С. Д.
— Здравствуй, отец! — гаворыць дачка, аглядаючы брацкае пахаванне. Кладзе кветкі і вянок да падножжа помніка.




“Здравствуй, отец!”
Мы, суправаджаючыя, адышлі, даючы магчымасць пабыць Аляксандры Сяргееўне сам насам са сваімі думкамі. Падумалася: будзённасць нібы выпрабоўвае чалавека на трываласць. Толькі ці правільна аднесці такую сустрэчу пад паняцце будзённасць?
Ля помніка Аляксандру Сяргееўну пазнаёмілі са старэйшынай вёскі Лявонпаль Марыяй Вацлаваўнай Шук. Жанчыны амаль аднаго ўзросту, адразу знайшлі паразуменне. І адна, і другая ўспаміналі вайну. Марыя Вацлаваўна запрасіла прыехаўшых на сняданак. За сталом размова працягвалася. Аказалася, што ў Аляксандры Сяргееўны дзве дачкі і сын, шасцёра ўнукаў і адзін праўнук. Таксама любіць працаваць на агародзе. Хаця жыве ў горадзе, але 3 соткі апрацоўвае.
Муж Марыі Вацлаваўны — Валянцін Аляксандравіч удакладніў: цяпер вёскі Брыжалюбкі няма. Некалькі жыхароў жывуць пакуль што ў Барсуках, якія захаваліся. Узгадаў, што ў брацкай магіле ў Лявонпалі пахаваны дзесяткі салдат, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Міёршчыны. Забітых знаходзілі ў розных месцах. Было вырашана пахаваць іх менавіта ў Лявонпалі, у брацкай магіле. Праз 66 гадоў пра лёс аднаго з іх, Сяргея Дзмітрыевіча Малахава, стала вядома сям’і. Напэўна, стасункі з краснаярцамі ўмацуюцца. Рэдакцыя зможа расказаць больш грунтоўна пра воіна-вызваліцеля Сяргея Дзмітрыевіча Малахава. Такія сустрэчы — жыццёвая праўда і праўда гістарычная.
На заканчэнні свайго падарожжа Аляксандра Сяргееўна яшчэ раз заехала на магілу да бацькі, узяла жменьку зямлі. Гаварыла так: мы думаем, што з неба глядзяць зоркі. Не, гэта нашы родныя з нябёсаў глядзяць на нас і ацэньваюць нашы ўчынкі.
Л. КАСАТЫ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar