Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Эпизоды невидимой войны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-02-2012, 07:10 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Эпизоды невидимой войны   |  
 
Назва: Эпізоды нябачнай вайны      

У першыя дні ліпеня 1944 года Міёры былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Чырвоная Армія ўпэўнена рухалася наперад, а ахову тылавых раёнаў бралі на сябе падраздзяленні НКУС. Абстаноўка тут яшчэ доўга заставалася напружанай, у лясах хаваліся паліцэйскія і дэзерціры, актыўна дзейнічалі нямецкія дыверсанты і проста бандыты. Вайна на вызваленых беларускіх тэрыторыях працягвалася, толькі цяпер яна зрабілася іншай, пазней яе назавуць “нябачнай”.

 

Данясенні аб здарэннях, якія пісалі афіцэры НКУС, штодзённа накіроўваліся ў Мінск і Маскву. У той час усе яны пазначаліся грыфам “сакрэтна”, а цяпер знаходзяцца ў адкрытым доступе ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве. Вось якое складвалася становішча на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна ў другой палове 1944 — пачатку 1945 года вачыма прадстаўнікоў гэтага грознага савецкага ведамства. Так, у рапарце камандзіру 6-ай стралковай дывізіі ўнутраных войск НКУС ад 14 лістапада 1944-га паведамлялася:

 

“Для падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў сельсаветах Міёрскага раёна ў дзень правядзення ўрачыстых сходаў у сувязі з 27-ай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі 6.11.44 начальнікам гарнізона м. Міёры лейтэнантам Паўлавым была адпраўлена група байцоў у колькасці 4 чалавек на чале з камандзірам аддзялення яфрэйтарам Бажэнавым у Лебядзінскі сельсавет.

У 15.00 6.11.44 група байцоў прыбыла ў памяшканне сельсавета. Яфрэйтар Бажэнаў загадаў сваёй групе заставацца ў сельсавеце, а сам пайшоў да ўпаўнаважанага РА НКУС для атрымання арыенціровак. У гэты час у памяшканне сельсавета зайшоў баец з іншай групы і паведаміў, што ў вёсцы хаваецца дэзерцір. Група Бажэнава накіравалася ў той дом, дзе, магчыма, знаходзіўся дэзерцір, аднак апошняга там не аказалася”.

 

Тым часам наступіў восеньскі вечар. І вось што адбывалася далей:

 

“Вяртаючыся  назад, у адным з дамоў было заўважана святло. Байцы непрыкметна падышлі да гэтага дома і пачулі голас мужчыны, які расказваў пра тое, як ён удзельнічаў у баях пад Смаленскам, а затым трапіў да немцаў у палон. Чырвонаармеец Куліеў, які быў за старшага, пакінуў на двары чырвонаармейца Шакіна і байца групы садзеяння, а сам разам з чырвонаармейцам Шараем падышоў да ўваходу ў памяшканне”.

 

Салдаты пастукалі ў дзверы, і ў доме адразу наступіла цішыня. Пагасла святло. Чырвонаармеец Куліеў стрэліў у паветра і гучна запатрабаваў адчыніць дзверы. Пасля гэтага на парозе з’явіўся пажылы чалавек, здаецца, гаспадар дома.

— Вы тут жывеце? — спытаў Куліеў.

— Так, гэта мая хата, — адказаў стары.

Аднак куды падзеўся яго суразмоўца? Пэўна, хаваецца недзе ў хаце. Чырвонаармейцы папрасілі гаспадара вынесці лямпу, каб агледзець памяшканне. Стары знік у доме і хутка вярнуўся з газніцай. Радавы Шарай першым пераступіў парог. Тады яму было ўсяго 20 гадоў. Ён нарадзіўся і жыў непадалёку ад гэтых мясцін, у Чашніцкім раёне. У час нямецкай акупацыі партызаніў, а пасля вызвалення быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ён не трапіў на перадавую, служыў непадалёку ад роднай хаты, аднак і тут праходзіў сапраўдны фронт. У гэтым юнак вельмі хутка пераканаўся: яго ўзвод пастаянна ўдзельнічаў у баявых аперацыях. Вось і ў гэтай невялікай міёрскай вёсачцы невядома што зараз магло адбыцца.

 

Трымаючы ў адной руцэ вінтоўку, а ў другой — газніцу, Міхаіл Шарай зрабіў некалькі асцярожных крокаў па калідоры, было ціха, аднак нейкі ледзь чутны шоргат занепакоіў салдата. І адразу аднекуль зверху грымнула доўгая аўтаматная чарга. Праз некалькі імгненняў адкрылі агонь у адказ чырвонаармейцы. Страляніна доўжылася некалькі хвілін, а потым зноў стала ціха.

 

Як высветлілася пазней, бандытаў было двое, і ім удалося знікнуць. Праўда, адзін атрымаў раненне, на што ўказвалі плямы крыві. Аднак і радавы Шарай у гэтай кароткай сутычцы загінуў. Воіна пахавалі на могілках у Міёрах, а яго баявыя таварышы працягвалі змагацца на нябачным фронце.

 

Вось яшчэ адзін дакумент, датаваны ўжо 1945 годам:

“27.02.45 камандзіру 3-й стралковай роты старшаму лейтэнанту Паўлаву стала вядома, што на стыку Міёрскага і Дзісенскага раёнаў дзейнічае банда ў колькасці трох чалавек, якая ажыццяўляе напады на мясцовых жыхароў, што накіроўваюцца ў м. Дзісна. Для затрымання невядомых быў высланы сутачны дазор агульнай колькасцю 6 чалавек на тры змены. Адну змену складалі чырвонаармеец Кудраўцаў (старшы) і чырвонаармеец Сінякоў. На працягу ночы дазор нічога падазронага не заўважыў.

 

У 13.00 28.02.45 на дарозе з’явілася павозка, на якой ехалі тры невядомыя ў форме ваеннаслужачых. Дазор у гэты час знаходзіўся прыкладна ў 15 метрах ад дарогі. Калі невядомыя пад’ехалі да месца знаходжання дазора, чырвонаармеец Сінякоў крыкнуў “Стой!” Невядомыя запаволілі хаду, адзін з іх запытаўся: “Чаго вам патрэбна?” Чырвонаармеец Сінякоў загадаў Кудраўцаву трымаць зброю напагатове, а сам накіраваўся да павозкі. Аднак і чырвонаармеец Кудраўцаў не застаўся ў засадзе і выйшаў на дарогу. У гэты момант адзін з невядомых раптоўна зрабіў стрэл з карабіна, якім чырвонаармейцу Кудраўцаву трапіў у лоб.

 

1 сакавіка 1945 г. чырвонаармеец Кудраўцаў быў пахаваны ў м. Дзісна”.

У кнізе “Памяць” Міёрскага раёна баец пазначаны так: “Кудраўцаў Дзмітрый Паўлавіч, радавы”. І больш ніякіх звестак. Сёння мы можам расказаць пра салдата крыху больш. Дзмітрый Кудраўцаў нарадзіўся ў 1921-ым, жыў у вёсцы Слабодка Полацкай вобласці. Як і яго зямляк Міхаіл Шарай, у час вайны партызаніў, а затым працягваў ваяваць на нябачным фронце. Ужо пасмяротна ён узнагароджаны медалём “За адвагу”. А банда, якая тэрарызавала мясцовае насельніцтва, была знішчана праз некалькі дзён.

 

Юрый КАМЯГІН,

краязнаўца.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar