Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Для любителей поэзии
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-11-2013, 09:42 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Для любителей поэзии   |  
 
Назва: Для аматараў паэзіі      

 

Турыстычны маршрут для аматараў творчасці вядомай расійскай паэтэсы Марыны Цвятаевай прапануе жыхар райцэнтра, былы работнік органаў унутраных спраў Эдуард Іванавіч Кудраўцаў. За Друяй па дарозе на Слабодку ёсць паварот на вёску Друйск. На могілках гэтага населенага пункта знаходзіцца сціплае пахаванне Георгія Сяргеевіча Эфрона, які загінуў у ліпені 1944 года.

 

Георгій Сяргеевіч Эфрон — сын Марыны Цвятаевай. У лютым 1944-га юнака прызвалі ў 84-ы запасны стралковы полк, у якім ён спасцігаў вайсковую навуку тры з лішкам месяцы. А 28 мая чырвонаармейца залічылі ў 7-ю роту 3-га батальёна 437-га стралковага палка, які ўваходзіў у склад 154-ай стралковай дывізіі. Нагадаю, што гэтая дыві-зія пад камандаваннем палкоўніка Сачылава вызваляла Дзісну, а потым з баямі прайшла па Міёрскім раёне праз Якубаўшчыну, Палякі, Загор'е, Рыбачкі, Мілашова. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Міёршчыны ўдзельнічаў і Георгій Сяргеевіч Эфрон.

 

6 ліпеня 154-я дывізія выйшла на тэрыторыю Браслаўскага раёна, наступала шырокім фронтам ад Друі да Слабодкі. 437-ы полк займаў пазіцыі па беразе ракі Друйка ля вёсак Какоўшчына, Бернатоўшчына. Кніга "Памяць" Браслаўскага раёна апавядае, што каля вёскі Друйка на світанні 6 ліпеня пачаўся бой. Адным з байцоў, што ўзняліся ў атаку, быў і Г. С. Эфрон. Яго параніла. У кнізе ўліку страт палка 7 ліпеня 1944 года з'явіўся кароткі надпіс: "Чырвонаармеец Г. С. Эфрон адбыў у 183-і медсанбат па раненні". Гэты медсанбат 8 ліпеня яшчэ быў у вёсцы Шнуркі, а 9-га ў Карэніках цяперашняга Міёрскага раёна, гэта за 7-8 км ад перадавой. Вось толькі імя Георгія Эфрона ў дакументах медсанбата не значыцца. Чаму ён не трапіў на лячэнне, невядома да гэтага часу.

 

А на могілках у вёсцы Друйcк Э. І. Кудраўцаў ад мясцовай жанчыны пачуў крыху іншую гісторыю. Са спасылкай на свайго дзядзю, які таксама знайшоў апошні прыстанак на гэтых могілках, яна сцвярджала, што ў далёкім 1944-ым Г. С. Эфрон быў снайперам, заняў пазіцыю на высокай бярозе побач з могілкамі. Ды яго высачыў варожы снайпер. Эфрон зваліўся з дрэва і тут жа пад ім быў пахаваны мясцовым жыхаром за некалькі метраў ад агароджы могілкаў.

Жыццёвы шлях Марыны Цвятаевай закончыўся ў Ташкенце ў пачатку вайны. Але нябачная нітка памяці цягнецца адтуль праз Міёршчыну да вясковых могілкаў у Браслаўскім раёне.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar