> Гісторыя краю / 75 год раёну > Живила силой Миорская земля

Живила силой Миорская земля


6-03-2015, 12:01. : gazeta

Живила силой Миорская земля У прамежку паміж святкаваннем 500-годдзя Міёр і 75-й гадавіны з дня ўтварэння раёна адзначыў свой 60-гадовы юбілей чалавек, які ўнёс значны ўклад у развіццё Міёршчыны. Двойчы кіраўнік нашага раёна, двойчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Юр'евіч Скавародка з 1 кастрычніка мінулага года атрымаў права на сапраўды заслужаны адпачынак. За плячыма багатая службовая біяграфія — ад брыгадзіра калгаса "Шлях да камунізму" да дэпутацкай дзейнасці, наперадзе — цудоўная залатая пара жыцця, прысвечаная блізкім людзям і любімым справам. Успомніць мінулыя дні, падзяліцца думкамі пра цяперашні і заўтрашні дзень раёна, расказаць пра асабістыя планы Уладзіміра Юр'евіча запрасіла рэдакцыя.

 

— Сам сабе гэтую біяграфію не пісаў, — адзначае былы кіраўнік раёна, прыгадаўшы пасады, якія ў свой час даводзілася займаць. — Так лёс склаўся. Да кар'ернага росту не імкнуўся, а на чарговае павышэнне ішоў з асцярогай, думаючы, ці хопіць сіл спраўляцца з новым задачамі. Не буду казаць, што дасягнуў нейкіх вяршынь. Стараўся адказна ставіцца да абавязкаў. Рабіў тое, што павінен быў рабіць.


Сорак год дзяржаўнай службы, якія патрабавалі напружанай разумовай дзейнасці, значнай псіхалагічнай устойлівасці, добрай фізічнай загартаванасці, трымаліся на трывалым фундаменце, у аснову якога лягла праца на роднай зямлі. Менавіта гэтай пачэснай справай планаваў займацца выпускнік Мікалаёўскай васьмігодкі, калі падаваў дакументы ў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Атрыманыя там веды і навыкі з часам дапоўніліся ў Вялікалуцкім інстытуце.

 

Працяг у "МН" №18. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.