Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Не откладывай на завтра... »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Не откладывай на завтра...
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

28-10-2013, 15:58 Грамадства  ] • Не откладывай на завтра...   |  
 
Назва: Не адкладвай на заўтра…      

Не откладывай на завтра...
У кожным калектыве ёсць людзі, якія не займаюць высокіх пасад, не маюць "гучных" узнагарод, а проста робяць сваю справу, магчыма, не зусім прэстыжную… Аднак часта менавіта ад іх залежаць настрой акружаючых і атмасфера на рабоце.

У дзіцячым садку №3 гэтую "місію" выконвае Алена Паўлаўна Афанасьева. Яе паважаюць калегі, слухаюць бацькі, а дзеці ласкава называюць "наша Лена Палаўна".

 

Асабліва радуе, што жанчына ніколі не праміне расказаць пра малышоў, непакоіцца пра іх здароўе: "а ў Мацюшы сёння кашаль быў", "здаецца, што ў Арыны алергія", "у групе пакуль холадна, прынясіце піжаму" і г. д. (у выхавальніка не заўсёды знойдзецца час пагутарыць з усімі бацькамі). І самае прыемнае, што падаецца гэта ўсё ў форме парады, як з добрай знаёмай размаўляеш!

Любоў да малых праяўлялася ў Алены яшчэ з дзяцінства. Дзяўчынка часта бавіла час з малодшай сястрычкай, а суседзі прасілі яе прыглядзець за іх дзецьмі. І заўсёды такія клопаты былі ў радасць. Таму калі прыйшоў час вызначацца з будучай прафесіяй, сумненняў у Алены не было. Паступіла ў наваполацкія педагагічныя класы на выхавальніка. Пасля вучобы працавала ў садку. Здавалася б, усё ішло сваёй чаргой: любімая работа, зносіны з дзецьмі, з'явілася сям'я. Аднак хутка выявілася, што атрыманай адукацыі недастаткова, каб быць выхавальнікам. Давялося стаць яго памочнікам. Жанчына не адчайвалася, абавязкі, канешне, крыху памяняліся, але побач па-ранейшаму былі яе любімыя дзеткі.

 

Алена Паўлаўна з мужам Сяргеем выхавалі дзвюх дочак. Дзяўчаты ўжо выбралі будучыя прафесіі. Старэйшая Юля працуе медсястрой. Наташа сёлета паступіла ў фінансавы каледж.

Дэвіз жанчыны — ніколі не адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць сёння. Ведаючы асаблівасці ўласнага характару, яна лічыць, што лепш адразу справіцца з заданнем, інакш потым на ім можна ставіць тлусты "крыжык".

— Не люблю, калі трэба доўга чакаць вынікаў. Мабыць, таму і вязаннем не асабліва захапляюся. Калі надакучыць, магу адкласці пачатае ледзь не на год, а потым зноў узяцца за справу.

Аднак як тады растлумачыць прыхільнасць жанчыны да макрамэ, вырабаў з падручных матэрыялаў?! Над адным папяровым лебедзем можа завіхацца некалькі месяцаў. Хаця, што і казаць, вынік таго варты!

 

У які раз пераконваюся, што сціпласць упрыгожвае чалавека. Папрасіла Алену Паўлаўну расказаць пра сябе — і вось, калі ласка! Гэтая шчырая і адкрытая жанчына пастаянна імкнулася пахваліць сваіх блізкіх, родных, знаёмых. І дзеці паслухмяныя, і муж адказны, і свякроўка многаму навучыла, і калектыў згуртаваны. Хаця, калі задумацца, так яно і ёсць: калі сам выпраменьваеш любоў і цеплыню, да цябе таксама цягнуцца светлыя і чыстыя людзі!

 

Алена Паўлаўна адзначае, што калектыў дзіцячага садка зладжаны, сур'ёзных канфліктаў ніколі не бывае. Аказваецца, установу пабудавалі ў 90-х гадах. Калектыў набіралі малады, ініцыятыўны. І зараз тут усе прыкладна аднаго ўзросту. Сама жанчына працуе ў садку амаль з адкрыцця. Зараз — у звязцы з выхавальнікам Наталляй Аляксандраўнай Танкавід. Прыгадваючы моманты, як "другая мама" паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, Алена Паўлаўна падкрэслівае: "Гэта цудоўны педагог. Умее знайсці падыход да кожнага дзіця. А яшчэ адметна, што ніколі не прапусціць вучэбны матэрыял. Калі заняткаў не было па аб'ектыўных прычынах, абавязкова правядзе іх пазней. З ёй лёгка працаваць".

Аднак гэта тэма для іншай публікацыі…

 

Алена ВАРОНІНА.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar